[MoD] КААРДЫНАЦЫЯ.

Day 2,287, 10:50 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense




Прывітанне, панства!

Як вы ведаеце, каардынацыя ваенных дзеянняў у нашай е-краіне, вымушае жадаць лепшага. Каб гэта нейкім чынам паправіць хачу ўвесьці крыху бюракратыі і прапісаць працэдуру фармавання скайп-чату MoD (Міністэрства абароны).

Прашу ўсіх зацікаўленых гульцоў выказацца ў каментарах аб дадзенай працэдуры фармавання чату. І канчатковы варыянт будзе апублікаваны з улікам вашых пажаданняў.



1. Чат MoD арганізуецца міністрам абароны (ці непасрэдна прэзыдэнтам) і камандзірамі MU (вайсковых атрадаў), якія уваходзяць у топ-5 па дамагу за тыдзень, на момант стварэння скайп-чату MoD, адразу пасля абвяшчэння вынікаў па выбарах прэзыдэнта. Магчыма не ствараць новы скайп-чат MoD, які застаўся ад папярэдняга ўрада і задавальняе патрабаванням дзеючага Урада.

2. Мэты стварэння чату Mo😨
каардынацыі вайсковых дзеянняў атрадаў еБеларусі.
абвяшчэння выстаўлення загада дня (ДО), для дапамогі нашым хаўруснікам, калі гэта патрэбна;
каардынацыі, пры правядзенні вайсковых дэсантаў.

3. Абавязковыя удзельнікі скайп-чату Mo😨
прэзыдэнт краіны;
прэмьер-міністр;
міністр абароны;
міністр замежных спраў;
намеснікі міністраў абароны і замежных спраў;
дарадцы, калі трэба, па рэкамендацыі прэзыдэнта, альбо міністра абароны;
камандзіры вайсковых атрадаў, зарэгістраванах у еБеларусі, з колькасцю не менш пяці жывых чалавек у атрадзе, якія маюць не меншы за 23 узровень;
намеснікі камандзіраў, якія маюць права знаходзіцца ў чаце;
дарадцы, з ліку актыўных гульцоў з вялікім вопытам ваенных дзеянняў, за якіх можа паручыцца не менш за 3 камадзіры, якія знаходзяцца ў чаце MoD і павінен быць не супраць прэзыдэнт краіны альбо мінстр абароны.

4. Пасля сканчэння тэрміну дзеяння урада, чальцы урада выдаляюцца з скайп-чату MoD, за выключеннем гульцоў, што будуць працаваць у новым урадзе і адпавядаюць патрабаванням для ўдзелу ў чаце.

5. Правілы паводзінаў. У скайп-чаце MoD забараняецца:
флуд;
спам;
партыйная агітацыя;
размовы, што не тычацца мэтаў стварэння чату MoD;
абразы гульцоў і выкарыстанне мацюкоў;
раскрыццё інфармацыі, у тым ліку, праз выкарыстанне логаў чату.

6. Пры парушэнні правілаў паводзін, гульцу выносіцца папярэджанне. Пры паўторным парушэнні, уключаецца рэжым маўчання для такога гульца на тыдзень. Пры парушэнні ў трэці раз, гулец выдаляецца з чату на няпэўны тэрмін. Вярнуцца ў чат ён зможа не ранней як праз месяц, калі за гэта будуць не супраць больш за 50% удзельнікаў чату MoD. У асаблівых выпадках выкарыстоўваецца адразу выдаленне гульца, калі з гэтым згодны не менш за 50% удзельнікаў чату. Пра гульца, калі ён быў выдалены з чату MoD, інфармуецца праз артыкул газеты міністэрства абароны.

7. Дадзеныя правілы ў выглядзе гугл-дока будуць вывешаны ў шапцы чату MoD на беларускай і ангельскіх мовах.

На працягу некалькіх дзён, я дашлю лісты гульцам нашага Д4 з прапановамі па каардынацыі удзелу ў бітвах менавіта Д4.



Міністр абароны Alies Bu