[Nacyjanalny Front] - адказы на пытанні грамадзян

Day 1,846, 00:19 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

У сённяшнім артыкуле я адкажу на самыя розныя пытанні грамадзян краіны. Мае думкі могуць не супадаць з думкамі кіраўнікоў іншых партый, але спадзяюся, што ўнутры партыі я атрымаю падтрымку. І было б даволі цікава, калі б спадар Astrum Invictus зрабіў невялічкія інтэрв'ю з партыйнымі прэзідэнтамі 🙂



П - пытанне. А - адказ

Пытанні задае спадар krems0da.

П1:Навошта нам туркі ў парламенце? Туркі, якія даюць грамадзянства іншым туркам. Навошта? Ці добра нашыя е-парламентарыі думаюць над гэтым пытаннем перад тым, як націснуць на кнопку?

А: Сапраўды, становішча ў парламенце нельга назваць добрым. Выдаюцца грамадзянства па асабістай просьбе таго, каму яно патрэбна. І парламентарый нават не з усімі абмяркоўваюць выдачу пашпарта.

За апошні час шмат асоб атрымалі пашпарты, але пры гэтым усе абмеркаванне ішло ў чатах па-за межамі еРэспублікі. А на той старонцы форума, дзе якраз і павінны абмяркоўвацца законы ў парламенце, апошняе паведамленне пазначана 7 жніўня 2012.

Зразумела, што чат па-за межамі гульні - добрая штука, але ДУБЛЯВАЦЬ паведамленні ці законы вельмі ПРАВІЛЬНА было б і НА ФОРУМЕ, каб кожны грамадзянін мог азнаёміцца з прычынамі прыезду іншаземцаў.

Astrum Invictus, Yauhien, Artix26, калі ласка, напішыце мне прычыну выдачы грамадзянства іншаземцам у асабістым паведамленні. Калі ласка.



П2: Па якой прычыне аб'явілі Ўкраіну Натуральным ворагам?

А: Спадар, які запусціў закон, учора растлумачыў свой пункт гледжання. Але насамрэч ці Ўкраіна ведала пра гэты закон, ці не - невядома. Таму не сакрэт, што амаль усе прагаласавалі супраць. Нават пасля у артыкуле ў вясёлай форме прагучала прапанова называць парламентарыя крыху па-інакш.

Галоўнае правіла ў парламенце - па тым законе, які не абмяркоўвалі, трэба галасаваць супраць, крамя форс-мажорных абставін. Такіх як, напрыклад, абвешчанне Натуральным ворагам Беларусь ці прапанова аб імпічменце.



Пытанне задае спадар Nikael de Largo.

П3: НФ растлумачце, навошта пасадзілі ізраільцяніна ў крэсла прэзідэнта?

А: У партыі дзейнічае Рада, у склад якой на момант абрання прэзідэнтам уваходзіла 5 асоб . Па правілах, функцыі Рады амаль такія ж, як і у прэзідэнта партыі.



Самастойна (больш за 66% станоўчых галасоў у Радзе) альбо разам з партыйным прэзідэнтам (менш за 66% станоўчых галасоў) вырашаць ўнутрыпартыйныя пытанні Рада мае права.
Падчас таго, як абіралі кандыдата на пасаду прэзідэнта, было 2 кандыдаты - Astrum Invictus і Hyena Black. За Hyena Black прагаласавала больш за 66% Рады (4 асобы).



Пытанне задае спадар Lebedzka.

П4: Калі гэта дэпутаты НФ пачалі вырашаць каму кім быць? Даволі перыядычна сустракаюся з абражаннямі НФ. Гляньце на іхні артыкул і на каментары, пачніце з сябе.

А: Артыкул быў усё-ткі у жартоўнай форме, там нікога не абражалі. Але сапраўды, калі маеце непаразуменні ў артыкуле, дзе ідзе абмеркаванне законапраектаў, то лепей напісаць асабістым паведамленнем альбо на форуме абмяркоўваць. Змешваць меркаванні грамадзян і партаментарыяў не трэба.




Свае пытанні дасылайце мне ў паведамленні (не ў каментары). Паспрабую адказаць, бо пытанняў насамрэч да партыі ўзнікла шмат.

Eugene Just II