[Nacyjanalny Front] - Рада - новы калегійны орган кіравання [BE]

Day 1,798, 08:51 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

Сённяшні артыкул дае вам магчымасць азнаёміцца са стварэннем новага органа кіравання ў партыі - Радай. Рада з'яўляецца па функцыях і паўнамоцтвах амаль той жа самай часткай, што і прэзідэнт партыі. Але галоўнай задачай Рады мы ставім распаўсюджванне інтарэсаў нашай партыі некалькімі асобамі. Падрабязней вы зможаце прачытаць далей.



ПАЛАЖЭННЕ АБ СТВАРЭННІ РАДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФРОНТУ:

I. Уводзіны
II. Мэты і задачы Рады
III. Склад і функцыі Рады
IV. Выбары прадстаўнікоў Рады




I. УВОДЗІНЫ

У цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі вельмі важна для партый захаваць сваю моц на арэне. Для гэтага патрэбна вельмі сачыць за партыяй, каб тая не была ў заняпадзе, а таксама рабіць шмат новаўвядзенняў. Адным з іх мы лічым стварэнне новага кіруючага органа. Мы лічым, што гэта зробіць палітычную сістэму ў еБеларусі больш цікавай і дэмакратычнай.



II. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РАДЫ

     Мэты партыі:
        1) Паляпшэнне ўзаемадаверу, узаемаадносін унутры партыі
        2) Рашэнне пытанняў на ўзроўні партыі з больш аб'ектыўнага боку
        3) Распаўсюджванне інтарэсаў партыі і абарона артыкулаў у Маніфесце
     
     Задачы:
        1) Узяць на сябе частку функцый партыйнага прэзідэнта
        2) Дапамагаць кожнаму партыйцу, каму патрэбна дапамога
        3) Быць аб'ектыўным органам кіравання партыяй



III. СКЛАД І ФУНКЦЫІ РАДЫ



     Напачатку ў склад Рады ўваходзяць наступныя асобы:

Emperor Alexander
Artix26
incertidumbre
ZmicerU
Mikita Siemianienka
antiryckii
zMensk
Hyena Black
KittyKet

     Увогуле ў Раду могуць уваходзіць да 15 асоб, але галоўнае, каб іх колькасць была няцотнай. Такім чынам выключыцца магчымы парытэт пры галасаванні.

     Функцыі Рады амаль акія ж як у прэзідэнта партыі. Яны забяспечаць ладную працу Рады, а таксама дазволяць Радзе самастойна вырашаць некаторыя моманты. Функцыі:

        1) Вылучаць кандыдатруры на пасаду прэзідэнта партыі, прэзідэнта краіны
        2) Распаўсюджваць ідэі партыі як за межы нашай краіны, так і ўнутры яе
        3) Кантраляваць рашэнні партыйнага прэзідэнта
        4) Самастойна (больш за 66% станоўчых галасоў у Радзе) альбо разам з партыйным прэзідэнтам (менш за 66% станоўчых галасоў) вырашаць ўнутрыпартыйныя пытанні
        5) Разам з прэзідэнтам ствараць партыйны спіс падчас кангрэсійных выбараў, абіраць пасады ўнутры партыі



IV. ВЫБАРЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ РАДЫ

     Адбываюцца адразу пасля таго, як абіраецца прэзідэнт партыі. Галоўны момант - прэзідэнт партыі не будзе назначаць асоб у Раду (за выключэннем гэтага разу), а склад Рады будзе абірацца партыйцамі. Кандыдат павінен стварыць сваю праграму, быць актыўным у партыі. Такім чынам, кожны можа быць у Радзе, бо гэта будзеце вырашаць вы.



Кіраўнік партыі

Eugene Just II