[Nacyjanalny Front] Выбары i вусатая падтрымка

Day 2,196, 06:36 Published in Belarus Poland by John Golt



музычны фон

Добры дзень паважанае Спадарства!
У ходзе рабочай паездкі па рэгіёнах, я як кіраўнік партыі Нацыянальны Фронт правёў афіцыйную сустрэчу з хатнімі катамі Мінска. Я выслухаў іх надзённыя праблемы пра недахоп зялёнай травы ў кватэрах, праблеме сну людзей у начны час і недаравальна нахабным паводзінах людзей у іх кватэрах, пра тапкі я наогул прамаўчу.


Выразныя мэты, упэўнены зрок,
Зрабіў свой выбар кот-патрыёт!


У ходзе візіту была дасягнута дамоўленасць аб узаемнай падтрымцы партыі НФ i кацінага Брацтва адзін аднаго на маючых адбыцца выбарах у Кангрэсс. У выніку было прынята рашэнне:

- Усе ўладальнікі катоў і котак, пры садзейнічанні іх пухнатых кватэраўладальнікаў на выбарах у Кангрэс падтрымаюць самую пра-каціную партыю Беларусі - Нацыянальны Фронт (не блытаць з CoT).
- З гэтага часу рытуал "пагладжванне ката" замацоўваецца на самым высокім узроўні і абавязковы па раніцах і вечарамi па прыходзе дадому.
- Пры наяўнасці дома ката забараняецца падоўгу разглядаць чужых катоў у інтэрнэце, каб не нанесці цяжкую душэўную траўму роднаму кату!

Галасуючы за НФ - ты радуеш ката, пагладжваючы ката - ты падтрымліваеш НФ!
Калі вы падзяляеце нашыя погляды - сардэчна запрашаем у цёплы дом Нацыянальнага Фронту.

Без кацянё і жыццё не то!!









З.Ы.: ўсім гульцам з авай ката, хто адпішацца - танкавы снаб!