[MoI] Інтэрв'ю з Kyverbel

Day 2,194, 09:53 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR


Дзень добры, жыхары сiнявокай! Вас вiтае Мiнiстэрства Iнфармацыi еБеларусi.
Сёння мы прапануем Вашай увазе iнтэрв'ю са старшынёй партыі Нацыянальны Фронт Kyverbel.



- Распавядзi крышачку пра сябе.

- Добры дзень! Нарадзіўся я ў беларускiм горадзе Пінску , дзе як і астатнія жыхары гэтага слаўнага горада жыў яго звычайным жыццём - адціскваў мабілы , вырошчваў агуркі ў цяпліцах і вядома ж з раніцы да вечара хадзіў па палескіх балотах. Увогуле займаўся тым , што прынята думаць пра жыхароў гэтага горада. У школе любімыя прадметы былі - геаграфія, матэматыка і гісторыя .
У адзін выдатны дзень я здагадаўся , што нездарма хавае ад нас географ глобус - ёсць яшчэ горада за балотамі. І вырашыў я адправіўся я на вучобы ў Менск. Пасля скончыў ВНУ і зараз працую ў адной камерц. кампаніі.

- Распавядзi пра свае iнтарэсы, захапленнi, як бавiш вольны час.

- Вольнага часу ў мяне не так шмат, з прычыны розных моўных і ІТ курсаў.
У спорце аддаю перавагу горным лыжам і веласіпедным турам па мясцовасці. Раней сур'ёзна займаўся праф. покерам. З сябрамі вельмі любім падарожнічаць аўтаспынам.
Тыбет - як галоўная мая мэта, горы наогул для мяне асобная тэматыка.

- Якой музыке аддаеш перавагу? фiльмам? кнiгам?

- Музыку слухаю разнастайную, не варта тут спыняцца дэталёва .
Фільмам аддаю перавагу аўтарскім, накшталт тварэнняў Балабанава, але наведваю і кінатэатры. З тэатра, вядома любімая пастаноўка – “Пінская шляхта” (Дунін-Марцінкевіч).
Зараз чытаю ірландскія казкі на ангельскай мове🙂 i працягваю трылогiю “Атлант расправіў плечы”.

- Магчыма з табой было якое цiкавае здарэнне.

- Нядаўна з аднавокім сябрам “паміналі мінулае” і на памяці застаўся выпадак як у 9 класе ў Крыму патрэбныя былі тэрмінова грошы на экскурсію. Мы з сябрам пайшлі на мясцовы рынак, купілі ракаў, зварылі і хадзілі прадавалі на пляжы. Пашанцавала для нашага фіз. здароўя - мы былi загарэлі і падобныя на мясцовых. За гадзіну назбіралі патрэбную суму і адправіліся куды хацелі.



- Як ты трапiў у гульню?

- Дзякуючы спасылцы ў vk Франака Вячорка, з якiм за 1,5 месяцы да гэтага мы наогул выпадкова пазнаёміліся ў Парыжы, каля Нотр-Дам. Яго знакамітую артыкул у НН, як не дзіўна, нават не чытаў.

- Чаму застаўся? Што прывабiла ў першую чаргу? Што табе тут падабаецца? Чым для цябе гэтая гульня цiкава?

- Спачатку туклiкаў і зрэдку чытаў артыкулы . Не верыў ні ў якія змовы і інтрыгі , але пацвярджаю - яны на самой справе ёсць🙂
Зацікавіла, што ў гульні дарослыя людзі, а "стралялак " няма - значыць нешта разумнае тут прысутнічае. Спадабаліся некаторыя артыкулы, асобы. Фан гульні дае зносіны з людзьмі, у першую чаргу - скайп . Імітацыя паліт жыцця ў РЛ .
Дарэчы дзякуючы гэтай гульні мне пашчасціла агледзець Львоў у Дзень Незалежнасці Украіны гэтым летам з такім выдатным гідам як KittyKet , паназіраць святочны расстрэл камуністаў і паспрабаваць сала з настойкамі ў Крыiўке. Пра Мінск я б дакладна столькі прыезджаму кітайцу не паведамiў. На жаль, не давялося выпіць піва з такім дзіўным чалавекам як b0rmann, бо мой маршрут быў трохі ў бок ад яго піўных плантацый .

- Распавядзi пра свой е-жыццёвы рух.

- З першага гадзін рэгістрацыі я выбраў партыю НФ, яшчэ калi яе колькасць была каля 19 асоб . Увесь час я быў у гэтай партыі, гэта каля года. Мне падабаецца, што ў партыi прысутнiчаюць беларускамоўныя гульцы, але нажаль мова не так часта ўжываецца ў нашых дыспутах.
Гэтым летам трохі потуклiкаў і правёў адпачынак у кампаніі Сыноў Анархіі, пра што ніколькі не шкадую. Мне яшчэ ўдалося там заспець пару цікавых асоб, якія на дадзены момант ужо пакінулі нас.

- Ведаю, што зараз ты перамог на выбарах у Кiраўнiкi партыi Нацыянальны Фронт, з чым i вiншую. Што плануеш рабiць па ўзбуджэнню партыi?

- Выяўленне жыццяздольнага актыву НФ, праца з iм i падтрымка для падрыхтоўкi годнай змены.
- Ніякіх рэвалюцыйных зменаў не варта чакаць. Усё ў рамках традыцыйнага курса НФ. Наша партыя топавая, што кажа аб вернасці нашага курса. Выбары ПП НФ - гэта ёсць прыклад сапраўднай здаровай палітычнай канкурэнцыі.
- Таксама асабіста я супраць радыкалізацыі партыі.
- Забеспячэнне праходжання ў Кангрэс самых актыўных і адэкватных партыйцаў.
- Падтрымка самага годнага і патрыятычна настроенага кандыдата ў СР.

- Як табе агульнае становiшча е-Беларусi на працягу апошнiх 2-3 месяцаў? Магчыма ў цябе есць якiя iдэi, або партыйныя распрацоўкi для змянення становiшча краiны?

- Апошнi год я ўсяляк адмаўляюся ад ўсялякiх прапаноў крэслаў у Каб. Міне з прычыны сваёй загрузкі ў РЛ, таму ніякіх праграм я не ствараў. Але сітуацыя ў еБеларусі яскрава бачна па працы кангрэса. Шмат хто хоча туды патрапіць, але праяўляюць актыўнасць адзінкі.

- Што можаш пажадаць гульцам нашай е-краiны i ўсяго е-свету?

- Вучыце, хлопцы, ангельскую мову, яна Вам як у РЛ, так і тут вельмi спатрэбіцца. А зносіны тут па чату з носьбітамі мовы - добрая практыка, не пазбаўляйце сябе бясплатнай магчымасці яе падняць.
Ну і ўсяго ў меру, не забывайце нават у гульні пра выхаванне, не дазваляйце сабе станавіцца горш.

Песня.


дзесьці ў Альпах