Ў! Вынікі конкурсу і анонс гульні з прызамі ў голд

Day 2,346, 02:12 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku

Крыху пазней, чым планавалася, але падводзім вынікі еГістарычнага конкурсу

Нагадаю, сэнс быў у тым, каб знайсці найстарэйшы каментар да артыкула, у якім літара "Ў" ужывалася б у значэнні "vote".

Прызавы фонд быў даволі сур'ёзны, і меў памер у 18 голд. За што асобныя падзякі спадарам Kobby88 і F. Simple Якія ахвяравалі большую частку грошай.



Але нягледзячы на тое бачная актыўнасць была ня надта вялікай. Будзем спадзявацца, што насамрэч гульцы перачыталі ўсю гісторыю ебеларусі, але проста знойдзены мной артыкул аказаўся самым старым і таму мала хто адпісаўся пра ўдзел.
Пералічым тых, хто дакладна гартаў пажаўцелыя ад часу старонкі:
Danatelus які знайшоў адзін са старэйшых пастоў пра з'яўленне еБеларусі на мапе ад 937 дня. Але і тут мне пашчасціла больш і я адшукаў пост ад 761 дня.
Anarkisto які знайшоў пост за 1379 дзень.
Maxim Rusakov у якога атрымалася з дапамогай гугла паўтарыць мой рэкорд і знайсці пост ад 1325 дня
Спадзяюся, было яшчэ шмат герояў якія прымалі ўдзел, але мне пра іх невядома.

Самым старым каментаром у межах конкурсу назначаецца які зрабіў Pan Budzimir у дзень 1,326, а 01:08 у артыкуле Немного творчества напоследок які напісаў у 1325 дзень Jan Karal Chadkievicz у той час вядомы як Hyena Black.

Цікава, што і аўтары каментара і артыкула дагэтуль актыўныя гульцы. Таму я распытаў Pan Budzimir пра тое, як ён вырашыў ужыць літару "Ў" у каментары. Чытаем яго адказ:

Прывітанне. Крыху паўтаруся, выкарыстоўваючы тэзісы з каментара пад тым артыкулам з конкурсам.

Пра аўтарства
Я не маю абсалютнага пераканання, што менавіта я першым прыдумаў выкарыстанне літары "ў" у якасці кароткага каментара. Але ўпэўнены на 100%, што раней нідзе ня бачыў гэтай ідэі. Таму, як мінімум, адным з аўтараў з'яўляюся.

Пра паходжанне
Дакладна не памятаю, як мне прыйшла такая ідэя. Было гэта ў далёкія часы, калі ў еБеларусі яшчэ было адносна мала беларусаў. І праблема атаясамлення і ідэнтыфікацыі тады стаяла крыху вастрэй, чым зараз. А тут такая файная літара! Іншаземец прапусціць па-за вачыма, а беларус абавязкова ўгледзіць.
Цяпер іншыя часы, гішпанцы і сербы сталі пісьменнымі - таксама беларускім алфавітам карыстаюцца. А раней нават некаторыя славяне (ці іхнія суседзі) ў Вікіпедыю хадзілі па граматычных пытаннях. Таму, хаця б адну добрую справу наша улюбёная "Ў" зрабіла)) Неўзабаве адбудзецца ў Мінску Вялікі З'езд Хакеістаў, дык калі хто з нашых беларускіх сербаў ці туркаў прыедзе, напэўна не злякаецца назвы ЧыжоЎка-Арэна.

Пра значэнне і змест
На маю думку, літара "Ў" ёсць гэткім невялічкім культурным фенаменам. Яна не абазначае ніякага скарачэння (Vote, What, U.O.T). Тым больш, яна не імітуе гук, калі з'яўляецца ў каментарах.
"Ў" - гэта хутчэй эмоцыя, гэта сціплае праяўленне свайго голасу. Яно адрозніваецца ад усіх іншых галасоў у свеце. Яно ўтрымлівае і ўхваленне, і падзяку. А можа саркастычна разбаўляць гэта дакорам і лёгкай незадаволенасцю. Таму, па зместу, Ў - гэта больш іерогліф, чым літара.
Адзіны беларускі іерогліф Ў - як вам?!

Прынамсі, такімі меркаваннямі я кіраваўся, калі для сябе вынайшаў, як выказвацца ў каментарах праз акцэнтаванае ўжыванне знака "Ў".

Дарэчы, па-за межамі eRepublik я ніводнага разу не назіраў каментароў кшталту "Ў!". Мо хто бачыў? Кажыце калі што.

Ну і... карыстайцеся на здароўе, карыстайцеся абачліва!
Дзякуй за пытанне, я пайшоЎ!


Дадам ад сабе, што прыемна было б убачыць гэтую традыцыю ў вонкавых інтэрнэтах. Бо яна мае права выйсці за межы нашага маленькага кам'юніці.

Нягледзячы на тое, што ні хто ня здолеў знайсці артыкул старэйшы за мой мне б хацелася адзначыць удзельнікаў суцяшальнымі прызамі. Па 3 голд я пералічу спадарам Danatelus, Anarkisto і Maxim Rusakov.


Астатнія 9 прызавых голд будуць хутка разыграныя ў гульне, пра якую будзе абвешчана ў асобным артыкуле. Гульня будзе простая, грошы будуць раздавацца амаль ні за што. Таму, каб не прапусціць, падпісвайцеся. Да сустрэчы!