eRepublik official mentorship. Дакацілася й да нас, канчаткова.

Day 1,781, 09:07 Published in Belarus Belarus by ValdemarButor



Здарова, хлопцы.

Сёння гаворка пойдзе пра "eRepublik Official Mentorship Project, hell yeah!" і чым гэта абяцае стаць для Беларусі.

Нагадаю, 2 дні таму ў тэставым рэжыме праект пачаў працаваць і ў нас, дзеля чаго я нават і вярнуўся сюды 😐. Тыя, хто памятаюць, з чаго я пачынаў гульню больш за год таму і каму ўласціва пачуцце іроніі, зразумеюць :3

Такім чынам.

Як вы ўжо зразумелі, праект афіціыйны, падтрымліваецца модэрскай камандай гульні і мае тэхнічныя сродкі, што значна спрашчае ментарскую працу і доступ непасрэдна да пачаткоўцаў у адносна зручнай форме.


Але ж перад разборам дэталей, нагадаю вам пра апошнія змены ў гульні.

Па-першае, была значна спрошчана прапампоўка персанажаў - зараз пры кожным уздыме ўзроўня гулец мусіць атрымаць поўны рэфілл энэргіі (якая дагэтуль была здароўем 😃)

Цягам часу гэта абваліла курсы GOLD\cc, неўзабаве павінны былі падаражэць асноўныя тавары, што і адбылося.

Па-другое, былі ўведзены ку4 ТГ, і, як казалі ўладальнікі гульні, "This will fantastically blow our euros".

Высновы можна рабіць розныя.

ак, спрошчаная прапампоўка адкрыла перспектывы для мультаводаў\батаводаў (сённяшні рэкорд для Беларусі складае [90-200] мультоў, што хутка абярнецца банам :3). Вадзілку зараз ужо нескладана напісаць нават без вопыта праграмавання, пасядзеўшы колькі гадзін над Selenium IDE/RC/WD ці TestComplete.

алі абстрагавацца ад таго, што гэта дрэнна для заробкаў саміх уладальнікаў, можна казаць, што наведвальнасць гульні хутка пайшла ўгару.

крамя таго, эканамічны крызіс гульні, прадыктаваны бесперапынным уводам грошай з ніадкуль бай-ботам, здаецца, вырашаны.

алей, кароткатэрміновае blow our euros, усё ж такі сіла - асноўнае багацце кожна персанажа (акрамя, мабыць, аўтарытэта)

пад канец усяго гэтага адміны пачынаюць клапаціцца аб новых гульцах у новым выглядзе. Мякка кажучы, цяперашні афіцыйны хэлп-дэск не адпавядае патрэбам пачаткоўца. Некаторые з сённяшніх кандыдатаў у прэзідэнты і ня ведалі, дзе ён, яшчэ два тыдні таму.

Сапраўды, мне здаецца што eRepublik хутка будуць прадаваць.

Вяртаючыся да Ментарскай Праграмы, найперш прадэманструю як яно бачна мне, і як бачна пачаткоўцу ад 1 да 20 узроўня:




У абодвух выпадках панэлі знаходзяцца ўнізе старонкі, прымацаваныя да ніжняй панэлі браўзера. Адпаведна, ментары бачаць пачаткоўчаў, пачаткоўцы - ментараў. Нажаль ментары не бачаць адзін аднаго, як і пачаткоўцы, бо хутка памерлі б усе па-за гульнявыя чаты.

Такім чынам, гэта невялікая тулза дазваляе перахапляць пачаткоўцаў адзразу пасля ўваходу ў гульню. Далей ідуць адносна стандартныя працэдуры логінга працэсу ўзаемадзення з імі, калі яно мела месца.

Перспектывы.

Зараз я не лічу неабходным павялічваць колькасць афіцыйных ментараў у еБеларусі на разлік з ростам колькасці пачаткоўчаў, звычайна 1-2 з 10 ідуць на кантакт - гэта звычайная практыка ў іншых краінах. Другая справа - адзін ментар не можа быць пастаянна он-лайн, таму калі вы лічаце сябе здольным дапамагаць пачаткоўцу, абавязкова абмяркуем гэта, ці адразу пішыце адказным за праграму модэрам.

Тым не менш, ніколі не перашкодзіць мець + 2-3 ментары. Усё ж такі Бэбі-Бумы зрабіліся народным спортам еБеларусі. (Аднак гульцоў значна больше не зрабілася, за астатняе дзякуй батаводам)

Але ж самая галоўная ўласцівасць - тулза дае пабачыць агульны ўзровень актыўнасці пачаткоўцаў, ці то сапраўдныя, ці то боты.

Ну, як сёння:

.

Падазроная дзейнасць і спасылкі на пачаткоўцаў еБеларусі звычайна запісваюцца ў спец. дак., такім чынам, бараніць краіну ад бота-ТО стала значана лягчэй. Другая справа што і мультоў рабіць, і выводзіць сродкі -таксама.

Зараз бота-бум працягваецца, выстаўляеце свае вакансіі, калі не сорамна :3

Здаецца, гэта было асноўнае, што трэба было паведаміць. Спецыяльна не рабіў гэта перад выбарамі, каб ніхто не здагадаўся уключыць мае намеры ў сваю праграму :3

Хутка я буду патрабаваць змянення прывітальнага паведамлення пад гэтую тэму.

Until next time,
this is your ValdemarButor, ★★★★ PRESTIGE WORLDWIDE ★★★★

Алсо, па шматлікіх просьбах, хутка будзе яшчэ адзін выпуск відэа-блога. Дзякуй за падтрымку праекта, хлопцы, мне прыемна \о.