58. Праект закона "Аб адукацыі еБеларусі"

Day 1,468, 08:44 Published in Belarus Belarus by ljFOX






Дзякую ўсім, хто галасаваў за мяне (і мне таксама дзякую)! Я трапіў у Парламент, і цяпер павінен пацвердзіць тое, аб чым я пісаў у сваёй прадвыбарнай: стварэнне новага Міністэрства Адукацыі! У якой форме яно будзе працаваць, пакуль не вырашана, але не гэта галоўнае. Галоўнае, што сёння я хачу прапанаваць на разгледжанне Парламенту новы закон "Аб адукацыі еБеларусі" №1.1.



Галоўная мэта, не стварыць Міністэрства, а заснаваць сістэму адукацыі, згодна з якой грамадзяне змогуць атрымліваць адукацыю. У прынцыпе, гэты праект пакуль што можна аднесці і да Міністэрства Дэмаграфіі і да Міністэсрства Унутраных Спраў. Сэнс праекта ў тым, што цяпер павінна стаць паважным, званне выпускніка той ці іншай навучальнай установы. Прапануюцца наступныя ступені адукацыі:

Базавая Адукацыя (магчыма "абавязковая");
Вышэйшая Адукацыя;
Паслядыпломная Адукацыя.

Першы пункт – галоўнае, што зараз мы павінны зрабіць. У Базавую Школу могуць паступіць усе, а хто не паступіць ці не здасць экзамены экстэрнам (калі ўжо ўсё ведае, і не хоча навучацца), можа быць спакойна залічаны за туклікера ці чыйгосьці бота. Толькі з Базавай Адукацыяй, гулёк становіцца сапраўдным членам грамадства, які ўжо разбіраецца ў працэсе гульні і можа займаць тыя ці іншыя пасады.

Другі пункт спатрэбіцца для больш кваліфікаваных грамадзянаў, якія хочуць дабіцца насамрэч добрых посьпехаў у гульні і займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Прадстаўляць Вышэйшую Адукацыю будуць дзве ўстановы, адна з якіх ужо даволі даўно існуе: Ваенная Акадэмія і Беларускі Універсітэт (назвы яшчэ магчыма зменяцца, можаце даваць свае прапановы). Ваенная Акадэмія будзе працягваць займацца тым, чым займаецца зараз. А Беларускі Універсітэт будзе падзяляцца на некалькі факультэтаў:

Палітычны Факультэт;
Эканамічны Факультэт;
Журналісцкі Факультэт;
Педагагічны Факультэт.

Дакладней аб унутраным устройстве БУ чытайце ў наступных выпусках газэты...

Трэці пункт будзе прадстаўлены Беларускай Акадэміяй Паслядыпломнай Адукацыі. Гэта самы апошні пункт, але не апошні па значэнні, так як гэтая Акадэмія будзе выпускаць сапраўдных гульнявых Акадэмікаў, тых людзей, што ведаюць усё пра гульню ў самых неверагодных дакладнасцях і іх будуць паважаць у ва ўсім Новым Свеце!

Але да гэтага яшчэ далёка. Галоўная мэта гэтага майго Парламенцкага тэрміну, стварыць Базавую Школу і ўладкаваць яе на стабільную працу. У выніку, мы будзем ведаць, хто сапраўдны актыўны гулёк, і на каго можна спадзявацца - галоўная прычына ўзнікнення туклікерства, гэта няведанне гульні. Людзі пачынаюць гуляць, і ні ў чым не могуць разабрацца, альбо таго горш, не бачаць у гэтым нічога цікавага. Базавая Школа ім дапаможа, і ўжо недзе праз тыдзень навучання, яны ўжо стануць паўнапраўнымі грамадзянамі еБеларусі.

Пракамэнтуйце, калі ласка, гэты закон і скажыце ТАК (за) ці НЕ (супраць). Дзякую!





Галоўны рэдактар: Ян Лысы.