52. Парламент... для такога можна і парушыць прынцып

Day 1,403, 08:30 Published in Belarus Belarus by ljFOX






Прынцыпу нажаль ніякага тут няма, ён быў выдуманы на месцы, усяго толькі для назвы артыкулу. А ідэя так званага "прынцыпу" заключаецца ў тым, што я ўжо даўно не выдаю газэту, часткова з-за маёй занятасці ў Міністэрстве Інфармацыі і Культуры, часткова з-за майго гультайства. Але гэта не значыць, што і ў парламеце я буду гультайнічаць, і таму не націскаць кнопку No... Дарэчы бываюць выпадкі калі я і на другую кнопку націскаю... Проста гэта было даўно, і зараз мне няма чым Вам гэта даказаць. Вось мы і дабраліся да прычына, па якой я парушаю неіснуючы прынцып: Парламент. Хто не разумее французкую мову, таму скажу Кангрэс. Каму і гэта не зразумела, таму скажу, што раней Вы маглі пабачыць кнопку ў меню Country administration. Але і гэта Вам не дапаможа, калі Вы зарэгістраваны ўсяго два дні. Але калі Вы зарэгістраваны два дні, то Вы і галасаваць наўрадці зможаце, таму Вам увогуле чытаць гэты артыкул не каштавала. Але ўжо позна, Вы яго прачыталі. Мараль: галасуйце за Яна Лысага.

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.