38. Дзень глюкаў... ▼

Day 1,283, 09:33 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Афіцыйна (на колькі ў мяне хапае афіцыйнасці) аб'яўляю тое, што 26 траўня - дзень глюкаў! Мяне асабіста (хаця цікава, чаму толькі мяне?) больш хвалюе пытанне аб парламенце. Дачакаўся апошняй секунды праверкі галасавання, і... Ніякага парламенту так і не з'явілася! Крыўдна, а я ўжо падрыхтаваўся бараздзіць прасторы еБеларусі, якія з кожным днём усё памяншаюцца, памяншаюцца... Канешне, хачу асобна падзякаваць тым, хто за мяне галасаваў!

Другі глюк, ня менш звязаны з eRepublik - памылка ў Скайпе... Усе пачалі бегаць і крычаць "памылкі!", "скайп паляцеў!", "давядзецца на IRC пераходзіць!" і інш., а я сам спакойна заходжу ў Скайп... Усё працуе 🙂 З мяне відаць і парламенцкіх памылак хопіць. Але не пужайцеся, дзень глюкаў закончыцца, і заўтра ўсё наладзіцца (спадзяюся)...



Таксама хачу самога сябе павіншаваць з юбілеям Народнай Волі of New World - 150 падпісчыкаў! У думках самога сябе называю медыя магнатам, а ў гэты час прайшоў толькі сёмую частку шляху да таго медалю 🙁

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.



ТУТ МОЖА БЫЦЬ ВАШАЯ РЭКЛАМА... (заказы)