29. Клічу Вас на бой!

Day 1,274, 11:32 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Увага ўсім, хто толькі што зайшоў у eRepublik і не разумее, што азначае:

Мы не здрадзілі еУкраіне, пра якую я пісаў ужо некалькі артыкулаў: якія яны нашыя лепшыя сябры, і мы павінныя ім адплаціць дабром на дабро. Фактычна, мы зараз і адплачваем...

Справа ў тым, што еУкраіна, зачыніўшы вайну з еЛітвой, не паспела пражыць і спакойнага дня, як на іх напала еТурцыя. Таму заканчэнне ваенных дзеянняў на тэрыторыі еБеларусі было, як ні калі, у момант. Але (хто бы мог падумаць) еТурцыя пачала прарывацца ў сярэдзіну еУкраіны, і перамагла ўжо ў трох бітвах.

Таму, згодна з кіраўніцтвам еУкраіны, еБеларусь (а дакладней Hyena Black) аб'явіла еУкраіну Натуральным Ворагам, і зараз атакуе Валынь. Дзякуючы наступным некалькім атакам, мы збіраемся адгарадзіць еТурцыю ад еУкраіны, і такім чынам не дапусціць далейшай вайны між імі.

Таму, еБеларусь, заклікаю зараз жа дастаць Вашую зброю, і рухацца на бой (бо нейкія ідыёты яшчэ і адбіваюцца ад нас - не разумеюць што мы прыйшлі іх ратаваць)! Гэта шанец не толькі дапамагчы і сваёй Радзіме, і сваім сябрам, але і шанец добра развіцца ў ваенных дзеяннях, у сваім ваенным рангу, бо за Натуральнага Ворага даюцца спецыяльныя бонусы. Таму, без угрызенняў сумлення, рухаемся на такую незвычайную дапамогу братам! "Клічу Вас на бой, людзі Захаду!"



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.