23. Родная мова eRepublik ▼

Day 1,268, 06:21 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы


Хаця eRepublik і не краіна, але ў яе ёсць свая мова, па-іншаму, жаргон. Фактычна, я хачу прывесці ніжэй кароткі слоўнік розных скарачэнняў, выкарыстоўваемых грамадзянамі ў размовах між сабой:

ерэп - eRepublik
РЛ - рэальнасць
МЮ - Military Unit (ваенны атрад)
МПП - саюз між дзяржавамі
РВ - паўстанне
ММ - валютны рынак
МММ - Media Mogul Medal (МММ кампанія)
БХ - Battle Hero
СС - Super Soldier
ХВ - Hard Worker
Мастеркард - гулёк, што купляе золата за рэальныя грошы
МО (МА) - Міністэрства Абароны
МЭФ - Міністэрства Эканомікі і Фінансаў
МІД, MoFA (МЗС) - Міністэрства Замежных Спраў
PTO, TO - палітычны захоп улады
ВП - Wellness Pack
ку (q) - якасць (узровень) прадукту на рынку

На дадзены момант гэта ўсё, але калі Вы ўзгадаеце яшчэ якія-небудзь скарачэнні, калі ласка, напішыце ў камэнтарах, і я верагодна дадам гэта ў спіс.



А ў гэты час працягваюцца ваенныя падзеі ў Прыбалтыцы. еУкраіна ўчора прайграла бітву пры Дайнаве, і па дадзеным СМІ далей ісці на поўнач не збіраецца. У хуткім часе Гродна перыйдзе да нас, і верагодна вайна еУкраіны з еЛітвой закончыцца. У гэты ж момант еРасія захоплівае апошні прытулак латышоў - Відземе, і пасля гэтага, хаця верагодна часова, еЛатвія знікне з мапы свету... Завяршэнне вайны з Прыбалтыкай не так далёка як здавалася... Дзякую за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.