[MinInfo&Cult] Інтэрв'ю №6 Alies Bu [BE] (07.02.2013)

Day 1,906, 03:02 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR







Министерство информации и культуры кроме общей инфы проводит интервью с игроками. Для нашего сообщества это возможность познакомиться друг с другом поближе, узнать что-то новое, ...
Оставляйте в комментариях ваши пожелания - кого интервьюировать дальше.


№1: Интервью с Loki Gods
№2: Интервью c Azerbaijan army
№3: Интервью c KevinLaland
№4: Інтэрв'ю з ZmicerU
№5: Интервью c simust2

Выконваючы просьбу Vitali Gomel


зараз пагаворым з Alies Bu, камандзірам eGUARDS





Музычны фон ад Alies Bu


PaulFromMinsk: Раскажы крыху пра сябе - як завуць, чым займаешся, ...
Alies Bu: Завуць мяне Аляксандр, жыву ў Горках, мне 37 год. Скончыў БГСХА па спецыяльнасці інжынер-механік, жанаты. Дырэктар невялікай фірмы ў Смаленску. Акрамя інтэрнэту захапляюся гісторыяй Беларусі, чытаю кнігі па гісторыі, наведваю музеі. Люблю плаваць з маскай і ластамі, хаджу ў басейн. З жонкай ездзім на аўтамабілі па цікавым мясцінам у Беларусі. Любім хадзіць у тэатр.


Візітная картка Горак. 4 навучальны корпус акадэміі 1840 года пабудовы.

PaulFromMinsk: Як ты трапіў у гульню?
Alies Bu: Нарадзіўся пад час Вячоркавага ББ у жніўні. Першы раз прачытаў артыкул 4 жніўня, зайшоў па спасылцы, убачыў што яна рэферальная, падумаў што нейкі падман і не стаў рэгістравацца. Паўторна папаўся той жа артыкул, толькі на другім сайце 7 жніўня. Зачапілі словы “прэзыдэнтам краіны нібыта зьяўляецца расеец пралукашэнкаўскіх поглядаў”. Падумаў, зашмат лукашызма і ў РЛ, каб яшчэ і ў нэце гэтая зараза была, таму рэгістраваўся з мэтай скінуць такога прэзідэнта. Знайшоў у нэце сайт без рэферальнай спасылкі і зарэгіўся, каб я ведаў, што праз такія выкрутасы Hyena Black (гэта была яго спасылка ў артыкуле) не атрымае за мяне каля 150 голда. Хаця я думаю ён не бедны, бо дзе ж вы бачылі беднага габрэя 🙂


У гэтым месцы мне падабаецца аўра. Адзіная вежа ў 4 паверхі, што захавалася ад замка Белы Ковель пад Воршай

PaulFromMinsk:
>>>Зачапілі словы “прэзыдэнтам краіны нібыта зьяўляецца расеец пралукашэнкаўскіх поглядаў”
А зараз ты як думаеш - ці сапраўды Сімуст сімпатызуе Лукашэнке?
Alies Bu: Не, я думаю гэта быў ход каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Амаль усе расейцы мяркуюць што Лукашэнка вельмі падабаецца беларусам і таму мы завём яго бацька 🙂
PaulFromMinsk: А мы ў сваю чаргу лічым што ім падабаецца Пуцін

PaulFromMinsk: А як ты наогул ставішся да Сімуста?
Alies Bu: Ён зараз далёка і мяне не хвалюе. Калі з'явіцца ў еБеларусі тады і буду меркаваць па ягоных справах і словах, бо калі я прыйшоў шмат чаго не разумеў і не асэнсоўваў што і як ён робіць.


Цікавы дакумент з Полацкага гістарычнага музея

PaulFromMinsk: Што табе спадабалася ў гульні - чаму вырашыў застацца?
Alies Bu: Першае паведамленне з віншаваннямі прыйшло на беларускай мове, было прыемна. Потым Ліберцін і Гіена Блэк даслалі паведамленні, таксама на беларускай мове. Скайп-чат атраду папоўніўся беларускамоўнымі гульцамі, цікавыя гутаркі, цікавыя суразмоўнікі. Пакуль застаюся з-за зносін з людзьмі якія падзяляюць мае погляды, у гэтай гульні гэта самае каштоўнае.


Падабаецца мне гэтая карціна ў нацыянальным музеі выяўленчага мастацтва. Нагадвае дзяцінства

PaulFromMinsk: Ці дапамагалі табе асвоіцца ў гульні? Хто?
Alies Bu: Асаблівай дапамогі я не прасіў, акрамя танкаў. Як аўтарытэт быў і ёсць Ліберцін, да яго погляду заўсёды прыслухоўваюся. За два тыдні перачытаў, напэўна за год усе артыкулы ў еБеларусі, еРасіі і еУкраіны. Любімы артыкул - прафесія медальхантер, яго перачытваў разы 4.


Крым, Новы свет, на тэрыторыі завода шампанскіх він

PaulFromMinsk: Ці дапамагаеш зараз моладзі сам?
Alies Bu: Так і самому цікава дапамагаць і па пасадзе патрэбна. З гэтай мэтай і мяняў грамадзянства на епольскае. Пабудаваў танкавальню ку7, якая зараз працуе як камуна для гвардзейцаў, прыняў на працу некалькі гульцоў з заробкам 10 руб і 1 танкам ку7 у дзень. Раздаю танкі ў чаце атрада пачаткоўцам амаль кожны дзень. Гэтае паведамленне сустракае кожнага пачаткоўца, хто прыходзіць да нас у чат “Пытанні па гульні можаш пісаць тут”.


На вяршыні гары Перчэм каля Судака

PaulFromMinsk: Алесь Бу - чаму такі нік?
Alies Bu: Да падзелаў Рэчы Паспалітай, пакуль маскавіты не пачалі правіць беларускія імёны на свой манер, у Беларусі быў звычай, што кожнае імя мела пяць формаў, у залежнасці ад узросту. Вось ланцужок імя Аляксандр: Вольцік, Валюк, Алесь, Алехна, Вольша. А Бу, гэта скарочанае ад бусел, бо ў папярэднім жыцці быў буслам.  Пісаў артыкулы ў мясцовую газету аб недаробках па будаўніцтву аб’ектаў да дажынак, вось і прыдумаў такі псеўданім. http://horki.info/news/46/2708.html вось прыклад, толькі гэта фотазамалёўка ўжо пра восень.


Царква-крэпасць у Сынкавічах

PaulFromMinsk: Як ты стаў камандзірам еГвардс? + Распавядзі пра ваш атрад (крышачку рэкламы 🙂 )
Alies Bu: Дзесьці ў лістападзе КіціКэт абвясціла што жадае пакінуць пасаду камандзіра. Было абмеркаванне кандыдатур праз пошту з алдфагамі і актыўнымі гульцамі, напрыканцы засталося некалькі чалавек у тым ліку і я, мне здаецца што за мяне была большасць галасоў, але я заявіў што яшчэ не гатоў. Потым абмеркаванне сціхла і Юля працавала на пасадзе кома яшчэ каля месяца, у снежні, калі яна вырашыла сыйсці з гульні, напісала мне праз скайп, што праз 5 хвілін я стану камандзірам eGUARDS.
Наш атрад - вялікая дружная сям'я. Ваяваць - так да апошняга хп, весяліцца - толькі ад усёй душы. Чальцы нашага МЮ - вельмі рознабаковыя людзі розных прафесій і з рознымі захапленнямі. Тым не менш, у нас заўсёды адбываюцца вельмі інтэлектуальныя гутаркі на вечныя тэмы - музыка, кіно, тэатр. Шмат маладых актыўных гульцоў, якія надаюць энергію нашаму МЮ. Наш атрад вітае ўсіх і мы заўсёды рады новым людзям. Прэзентацыя атраду http://tinyurl.com/c7gxwtt

PaulFromMinsk: пра ку7 збраёўню - будаваў за свае ці атрадам скідваліся?
Alies Bu: За свае - уклаў у гульню каля 1500 голда 🙂

PaulFromMinsk: Чаму ты беспартыйны? Калі не блытаю, раней ты быў у НФ
Alies Bu: Раней я быў ебеларус. Зараз мне больш усяго сімпатызуе партыя аматараў піва.

PaulFromMinsk: Пра НФ - як ты ставішся да апошніх падзей у партыі?
Alies Bu: Аструм раскалоў партыю, было б яму сумленней зрабіць сваю партыю. Шмат бы пытанняў знялося, а так спрэчкі, лаянка. Я за дэмакратыю, мне аўтарытарызм не падабаецца.

PaulFromMinsk: Ці ёсць жаданне папрацаваць на дзяржпасадах? На якіх?
Alies Bu: Пакуль буду комам не, бо і так хапае працы. А так можна б было паспрабаваць у міністэрстве інфармацыі ці дэмаграфіі. Лічу што ў міндэме ў нас павінна працаваць як мінімум 10 чалавек, прычым 3-4 не павінны мяняцца на працягу 3-4 месяцаў, не залежна ад таго, хто з’яўляецца прэзідэнтам.

PaulFromMinsk: Знешняя палітыка: куды павінна рухацца еБеларусь? У які-небудзь ал'янс ці заставацца умоўна нейтральнымі?
Alies Bu: На мой погляд зараз еПольшча з’яўляецца гарантам нашага знаходжання на мапе. Таму ўступаць у нейкі хаўрус пакуль не мае сэнсу, бо становішча не палепшыцца ці ў лепшым выпадку застанецца такім жа.

PaulFromMinsk: Каго лічыш сябрамі еБеларусі, а каго ворагамі?
Alies Bu: Сябры еБеларусі: еУкраіна, мг.. больш напэўна і няма. Можна лічыць усіх хто знаходзіцца на вялікай адлегласці ад нас, з кім падпісваецца МПП, але тут хутчэй за ўсё прагматызм, а не сяброўства. Сябар гэта той хто аддасць апошняю базуку, батон і ракету, магчыма раней гэта была Расія, але я такога не застаў.
Няма ў гэтай гульні ворагаў, бо гэта гульня, хто мацней той і праў, калі б у нас было 15000 гульцоў мы б так сама бессаромна, як еПольшча, еВугоршчына ці еРасія выпільвалі суседзяў. На ролю спарынг-партнёра лепш усяго падыходзіць Латвія.

PaulFromMinsk: Анекдот для нашых чытачоў
Alies Bu: Мужчыны маўчаць па дзвюх прычынах.
1. Што казаць - і так усё зразумела.
2. Нічога не зразумела - што тут казаць?

PaulFromMinsk: Пажаданні ад цябе для нашых чытачоў.
Alies Bu: Няма горш, як з хама пана, a з дзярма пірага. Не абражайце сябар-сябра, не лайцеся і тады ваш кіслотна-шчолачны баланс і карма будуць у норме. І фана ад гульні!

MinInfo

PaulFromMinsk

Eugene Just II

zMensk

07.02.2013