[MinInfo&Cult] Інтэрв'ю №4 ZmicerU [BE] (29.01.2013)

Day 1,897, 12:12 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR







В этом месяце министерство информации и культуры кроме общей инфы проводит интервью с игроками. Для нашего сообщества это возможность познакомиться друг с другом поближе, узнать что-то новое, ...
Оставляйте в комментариях ваши пожелания - кого интервьюировать дальше.


№1: Интервью с Loki Gods
№2: Интервью c Azerbaijan army
№3: Интервью c KevinLaland

Наступным суразмоўцай стаў ZmicerU, адзін з дзячоў Рады НФ, спікер кангрэсу еБеларусі апошніх тэрмінаў, надзея беларускага парламентарызму, былы амбасадар у еЗША, цяпер стаў амбасадарам еБеларусі ў еРасію і еУкраіну.





Музычны фон для інтэрв'ю ад ZmicerU


PaulFromMinsk: Крыху пра сябе раскажы: імя, працуеш ці вучышся, хоббі, ...
ZmicerU: Мяне завуць Дзіма. Жыву я ў выдатным горадзе Брэсце. з'яўляюся вучнем 10-га класа агульнаадукацыйнай школы. Вучуся добра. З'яўляюся прызёрам раённых алімпіяд па гісторыі, грамадазнаўстве, рускай мове, прававым ведам. Акрамя вучобы прымаю актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці. З'яўляюся членам Савета Дзіцячага і моладзевага парламента г. Брэста, Прэзідэнтам школьнай рэспублікі .... і яшчэ куча розных рэгалій. Захапляюся чытаннем, гісторыяй, краязнаўствам. Злобны БРСМавец 🙂

PaulFromMinsk:
часу хапае?
ZmicerU: Хапае. Для гэтага не патрэбна шмат часу.
PaulFromMinsk: цікава, я лічыў што на актыўны удзел патрэбна шмат часу
ZmicerU: Час патрэбен, але у мяне ён ёсць. Хапае і на вучобу, і на грамадскую дзейнасць, і трошачкі на еРэпу.

PaulFromMinsk:
ZmicerU: Брэстчына вельмі багаты край на цікавыя месцы. Зараз я вам пра некаторыя з іх распавяду.
1. Сам горад Брэст. Вельмі цудоўны горад. У 2019 годзе нам споўніцца 1000 год. Але, нажаль, самыя старэйшыя забудовы ў горадзе - другая палова XIX стагоддзя (стары горад быў спалены, на яго месцы пабудавалі Брэсцкую крэпасць).

У нас ёсць вельмі прыгожая пешаходная вуліца Савецкая - керасінавыя ліхтары, якія ліхтаршчык запальвае кожны вечар.

На гэтай вуліцы заўсёды збіраецца моладзь і іншыя жыхары Брэста, ладзяцца розныя імпрэзы


На Савецкай вуліцы усталяваны помнік да 1000-годдзя Брэста.


Калі вы будзеце ў Брэсце абавязкова наведайце Брэскую крэпасць і...


... археалагічны музей “Бярэсце” - адзіны ў Еўропе музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.

2.

Знакамітая кожнаму беларусу Белавежская пушча. Тут можна пабачыць нашых зуброў і пабываць у рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза.

3.
Палац Пуслоўскіх (Косаўскі замак) і Сядзіба Тадэўша Касцюшкі. Яны знаходзяцца каля мястэчка Косава Івацэвіцкага раёна. Зараз замак на рэстаўрацыі. Сядзіба Касцюшкі была адноўлена, і зараз там знаходзіцца музей Касцюшкі.


4. У Ружанах Пружанскага раёна вы можаце пабываць у месцы, дзе некалі жыў вядомы магнацкі род Сапегаў. Усё тое, што засталося ад іх палаца зараз на рэстаўрацыі.



На Брэстчыне ёсць яшчэ шмат цікавых месцаў… Але каб пералічыць усе не хопіць часу.
PaulFromMinsk: няблага атрымалася


PaulFromMinsk: Зараз гульня - Як ты трапіў у erepublik ?
ZmicerU: Праз спасылку ў суполцы ВКонтакте. Спасылка была Гіены Блэк.

PaulFromMinsk: Першыя ўражанні - што цябе зацікавіла? З чым былі цяжкасці?
ZmicerU: Было вельмі цікава.. Але было складана ўсё адразу зразумець. Зацікавіла мяне магчымасць новых знаёмстваў, магчымасць зрабіць віртуальную палітычную кар'еру 🙂 Складаным было ўсё запомніць, зразумець, як робіць механізм гэтай гульні.

PaulFromMinsk: Ці дапамагалі табе ў першыя твае дні ў гульні? і калі дапамагалі, дык хто?
ZmicerU: Дапамагаў Гіена Блэк. Ён мне ўсе расказаў. Вялікую дапамогу аказала мне і КіцціКет, але пазней, калі я прыйшоў у МЗС. Я лічу іх сваімі настаўнікамі ў гульні 🙂

PaulFromMinsk: Як ты лічыш, якая дапамога больш патрэбна - ежа/зброя ці карысныя парады?
ZmicerU: Больш патрэбны карысныя парады.
PaulFromMinsk: Ты сам зараз дапамагаеш моладзі?
ZmicerU: Так. Шукаю новых гульцоў анлайн і дапамагаю ім.

PaulFromMinsk: Крыху пра партыю: як ты трапіў у НФ, чаму НФ - крышачку рэкламы для тых хто яшчэ не вызначыўся з партыяй.
ZmicerU: У НФ я трапіў бо этую партыю мне параіў Гіена Блэк. Я прачытаў іх маніфест і згадзіўся з ім. Мне ўсё спадабалася. Зараз НФ безумоўна ў вялікім заняпадзе. Аб гэтым сведчыць і змямшэнне колькасці партыйцаў, дрэнныя вынікі выбараў у Кангрэс... У партыі раскол. Я два разы намагаўся стаць Старшынёй партыі, але меня падтрымала не шмат гульцоў.. Але ў мяне ёсць цікавыя ідэі, як ажывіць партыю. Таму буду балатавацца і ў наступным месяцы.

PaulFromMinsk: давай можа пазіітыўныя моманты пералічым, ці пакуль не будзем пра гэта?
ZmicerU: Лічу што сёння такіх, амаль што няма

PaulFromMinsk:
можаш крыху падрабязней распавесці пра гэта? Калі ты ня лічыш што гэта справа толькі чальцоў партыі.
ZmicerU: Вядома, казаць пра гэта не вельмі прыемна. Але трэба прызнаваць факты. Увесь гэты раскол абвастрыўся пасля сыходу Eugene Just II з паста Старшыні партыіі.. Раскол быў і раней, але у яго былі іншыя лідары. Сёння НФ ўяўляе наступнае: Аструм, зМенск і паміж імі спрабую лавіраваць я. Амаль усе партыйцы падзяляюцца на прыхільнікаў розных лагераў. Ёсць нейтралы. У кожнага лідара сваё бачанне будучыні партыі, якое адрозніваецца ад астатніх. Аструм і зМенск спрабуюць разам суіснаваць, але ў іх гэта дрэнна атрымліваецца, што ў выніку выліваецца ў разлад у партыі. Я, як было паказана вышэй, спрабую лавіраваць паміж імі, бо лічу, што мэты партыі вышэй за ўсё .. Хоць у апошні час мне гэта вельмі цяжка даецца..

PaulFromMinsk: чым плануеш займацца пасля сыходу з пасады спікера?
ZmicerU: Пакуль не ведаю. Магчыма, пайду працаваць у МЗС паслом у якую-небудзь краіну. А можа ў нашага Урада знойдзецца для мяне нейкая іншая праца. ...

PaulFromMinsk: А чым бы ты хацеў займацца акрамя МЗС? Можа дапамогай пачаткоўцам?
ZmicerU: Для дапамогі пачткоўцам у мяне зараз няма шмат часу... Я ім па-трошачкі дапамагаю. У наступным месяцы хацелася б займаць нейкую пасаду ва Урадзе.
PaulFromMinsk: зразумела, значыць МЗС
ZmicerU: МЗС зараз, а якая-небудзь пасада ва Урадзе ў наступным месяцы. Наогул хацелася б стаць такі Старшынёй партыі Нацыянальны Фронт у наступным месяцы.

PaulFromMinsk: На тваю думку, якой павінна быць наша знешняя палітыка? Хто нам сябры, хто нам ворагі? Ці трэба Беларусі ісці ў ал'янс? У які?
ZmicerU: Сёння я не бачу для нас якіх-небудзь ворагаў. Не ў нашых інтарэсах з кім-небудзь спрачацца. Таму трэба трымацца палітыкі сяброўства з усімі суседзямі, у тым ліку і з эксАБЦ і Венгрыяй. І трэба звыкнуцца з тым, што зараз мы не маем ніякага уплыва, мы можам толькі згаджацца з тым, што нам прапануюць.А тым часам трэба праводзіць ББ і павячваць сваю моц! Пра альянс вельмі складанае пытанне. Я бы хацеў бачыць Беларусь у СоТ.

PaulFromMinsk:
цалкам згодны, але на маю думку сітуацыя "трымацца палітыкі сяброўства з усімі" не дазволіць правесці нармалёвы ББ
ZmicerU: Можа і так.
PaulFromMinsk: паглядзі напрыклад на чэха/славакаў - у іх няма ворагаў, але няма і гульцоў

PaulFromMinsk: а чым табе падабаецца КоТ, чаму менавіта гэты альянс, а не TWO ці Асгард?
ZmicerU: У СоТ шмат розных краін. Ёсць і моцныя краіны і тыя, хто менш моцны. Таму мы бы добра сюды ўвайшлі і не вылучаліся б сваёй слабасцю. Нам бы не было патрэбна вельмі змяняць сваю знешнюю палітыку. Альянс TWO не для такіх слабых краін як мы. Мы там нікому не патрэбны. Калі мы вырашылі б уступаць у Асгард, то нам прыйшлося б вельмі сур’езна змяняць нашу знешнюю палітыку. Несумненна пачаліся б сутычкі з Латвіяй.

PaulFromMinsk: Наконт партыі - вось ты кажаш што зараз у вас раскол. Можа ёсць сэнс вам падзяліцца на розныя "фракцыі" у межах адной партыі? Напрыклад прэзідэнты гэтых фракцый і будуць працаваць у Радзе НФ. Такая ідэя, можа і глупства 🙂
ZmicerU: Наша партыя ўжо "нарадзіла" цяперашнія Народную Грамаду і Піваманаў. Гэтыя партыі вылучыліся з нашай партыі і часткова перацягнулі наш электарат на сябе. Сёння НФ і так атрымала вельмі дрэнныя вынікі на выбарах у Кангрэс. Калі мы падзелімся яшчэ, то мы станем яшчэ слабейшымі. Сёння партыі патрэбна новая ідэя, новы моцны лідар, які будзе рэальна працаваць, які аб'яднае партыйцаў, прывядзе нашу партыю да былога росквіту. Наконт Рады. Рада сёння фактычна не існуе. Гэта я быў ініцыятарам Рады сумесна з Eugene Just II. Новыя партыйны "лідары" спаганілі гэтую ідэю, звялі фактычна на ноль яе працу. Вось сёння Аструм фактычна сфарміраваў Раду для сябе. Таму аб Радзе сёння мы не можам гаварыць сур'ёзна.

PaulFromMinsk: http://www.erepublik.com/en/main/congress-elections/83/0/1356422400 86
http://www.erepublik.com/en/main/congress-elections/83/0/1359100800 89
НФ крыху больш галасоў атрымала
ZmicerU:
параўноўваць трэба з іншымі месяцамі.

PaulFromMinsk: Ты сябе хацеў бы бачыць прэзідэнтам еБеларусі? Праз які час?
ZmicerU: Хацеў бы. А пра час нічога сказаць не магу.. Для таго как быць прэзідэнтам трэба папрацаваць у розных міністэрствах, каб разумець сваіх падначаленых і прыймаць правільныя рашэнні. Мяне здзіўляе, калі чалавек, які ніколі не працаваў на дзяржаўнай працы ідзе ў прэзідэнты. У нас быў такі прыклад у гэтым месяцы.. І гэты чалавек мог стаць кіраўніком краіны, некалькі галасоў не хапіла. 🙂

PaulFromMinsk: Будзем закругляцца 🙂 Распавядзі які-небудзь анекдот для нашых чытачоў
ZmicerU: Анекдот такі. Можа каму ён здасцца ня смешным.
У адказ на заяву аб блакаванні банкаўскіх рахункаў вышэйшых чыноўнікаў
Беларусі ў банках Еўропы, Лукашэнка выдаў указ аб блакаванні рахункаў
вышэйшых чыноўнікаў Еўропы ва ўсіх банках Беларусі.

PaulFromMinsk: і некалькі словаў да для нашых чытачоў - пажаданні, віншаванні, ...
ZmicerU: Па-першае хачу падзякаваць табе, Павел, за гэтае цікавае інтэрв'ю. А ўсім жыхарам еБеларусі хацеў бы пажадаць быць больш пазітыўнымі, больш разумнымі і краэтыўнымі. Жыве Беларусь!
PaulFromMinsk: дзякуй за адказы



Бонус: Зміцер - магчыма будучы настаўнік
PaulFromMinsk: апошняе пытанне пра РЖ. ты ўжо вырашыў куды пойдзеш пасля школы?
ZmicerU: Яшчэ не. Хацеў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, але зараз думаю стаць настаўнікам гісторыі і беларускай мовы ў нашым Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна.
PaulFromMinsk: настаўнік - праца адказная, але ці гатовы ты да матэрыльных цяжкасцей?
ZmicerU: Гатовы.. У мяне маці настаўніца. Таму я ведаю, што гэта такое з дзяцінства.
PaulFromMinsk: тады зычу табе поспехаў


MinInfo

PaulFromMinsk

Eugene Just II

zMensk

29.01.2013