18. Ваша вялікасць! ▼

Day 1,263, 10:38 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы
Нарэшце збылося! Хаця мне яшчэ пашанцавала, я толькі два прэзыдэнты паспеў пабачыць, можа яшчэ калісь было горш... Цяпер, пасля выбару Hyena Black'а я ўпэўнены, што еБеларусь чакае светлая будучыня! Магчыма, калі Вы не такія нацыяналісты, як я, Вы не зразумееце аб чым я кажу... Але мне здаецца, для нас, сапраўдных беларусаў, гэты час будзе самым вольным і спакойным!

Я хачу перадаць "прывітанне" Hyen'е і папрасіць шмат чаго змяніць у еБеларусі, большасць з чаго я ўжо апісваў у папярэдніх артыкулах... Нехта зараз мабыць падумаў пра "Беларусізацыю eRepublik", "бел-чырвона-белы сцяг" (самая хворая тэма), і інш., але не пужайцеся: я толькі прапаную, а вырашаць будзе яго вялікасць Hyena Black, такая ўж ягоная цяпер праца 🙂
Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.