1750 - Зварот да насельніцтва Беларусі [BE]

Day 1,750, 08:59 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўнае спадарства!

Сённяшні дзень нясе нам новае паўстанне ў Мінскай вобласці. Як вы ведаеце, вядзецца раздача танкаў на гэтую бітву. Асабіста я спадзяюся, што яно будзе паспяховым.

Але гэтыя словы так.. прэдюдыя.

Ідзем да самага галоўнага.



У адным з артыкулаў Паўла мы бачылі словы ўдзячнасці да аднаго расійскага гульца, які ахвяраваў нашай краіне вялікую суму грошай. То быў вельмі значны крок наперад да паляпшэння ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Цяпер жа той самы гулец зноў хоча дапамагчы ўсяму насельніцтву нашай краіны. Я ведаю, што дапамога можа і быць сімвалічнай, але гэта таго варта.

Беларусы! Пакідайце каментар да гэтага артыкула і вы атрымаеце зброю (3-4 адзінкі танкаў 7 узроўня якасці).



У розных людзей свой пункт гледжання да сітуацыі паміж Расіяй і Беларуссю. Як я казаў, таўчы ваду не выйсце. Трэ аднаўляць нашыя адносіны, і не важна адсутнасць пактаў паміж нашымі краінамі. Галоўнае не палітыка. Галоўнае - чалавек і яго сябры.

Вельмі прыемна, што расійскі гулец дапамагае нам, хто апынуліся ў зняволенні. Не толькі я яму вельмі ўдзячны - знойдзецца як мінімум 5 асоб, хто ведае тую асобу і ганарыцца тым, што дакладна тая асоба з'яўляецца яго е-сябрам (а можа і сябрам у сапраўдным жыцці).

Так паўстанем жа для нашай краіны. Паўстанем, каб выразіць удзячнасць AIOC9. Наперад! Наперад! Наперад..



ЗАЎВАГА! Калі вам далі загад на тое, каб чакаць і не біць у паўстанні - проста захавайце зброю і чакайце інструкцый ад вашага камандзіра ці капітана.

Eugene Just II