Ambient on/off

Sign up

 

Continue

Continue By creating an account you agree to the Terms of Service & Privacy Policy

1536 - [еБелАгляд] - The Voice of EDEN: Taking a stand (трымаючы пазіцыю) - [BE]

Day 1,536, 03:52 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры дзень, паважанае спадарства!

Жыве еБеларусь! Жыве Братэрства! Жыве EDEN!

Наступны артыкул будзе прысвечаны змене статуса звычайных арганізацый. Гэтае рашэнне адміністрацыі мае даволі непрыемныя вынікі для Новага Свету. Прапаноўваем Вам азнаёміцца з дадзеным артыкулам і расказаць рэдакцыі пра сваё ўласнае меркаванне на гэты конт. Дзякуй!

P.S. Нас без 2 асоб 100 чалавек! Рэдакцыя шчыра дзякуe Вам усім за адданасць і вельмі ўдзячная Вам за тое, што абіраеце еБелАгляд.

Ангельскамоўная версія газеты/English version is here ;)



Х'юстан, у нас праблема. І гэтая праблема кранае ўсіх нас, а не толькі АЭСЕ. Як Вы ведаеце, адміністратары вырашылі павыдаляць усе арганізацыі, што былі недзяржаўнымі. Хоць іх пакінулі.

Неклаькі дзён таму здарылася наступнае. У Малдавіі, прэзідэнт краіны задаў пытанне адміністрацыі аб стварэнні новых пароляў да паштовых скрыняў нацыянальных арганізацый. І яны вось гэта і зрабілі. Вось дзе уся праблема. Яны не толькі не далі магчымасці прэзідэнту кантроль над арганізацыямі міністэрстваў, але і над нацыянальнымі арганізацыямі, што узначальваюць ваенныя атрады.

Новы Свет запоўнены ваеннымі атрадамі. некаторыя з іх даволі моцныя і налічваюць ад 50 да 100 жаўнераў ці нават болей. Такім атрадам патрэбна ежа, зброя, грошы і кампаніі. Усё гэта магла б захоўваць арганізацыя. Калі ўсё захоўваць на рахунку грамадзяніна, то можа быць непаразуменне ці нават махлярства ў некаторай ступені. Супраць гэтага і былі створаны арганізацыі. Цяпер жа, пасля выдалення звычайных арганізацый, шмат з іх вылі вымушаны перавесціся да нацыянальных.

Пасля прапановы малдаўскага прэзідэнта адміністрацыя дала яму кантроль над трыма важнымі ваеннымі атрадамі АЭСЕ і Румыніі, што змяшчаліся ў Малдавіі. Гэта значыць, што шматмесячная праца многіх народаў проста так аддаецца аднаму чалавеку ПРОСТА ТАК. Усё тое, дзеля чаго працавалі тыя народы, усё , што яны пабудавалі цяпер зруйнавана рашэннем адміністрацыі без абмеркавання вынікаў.

Можа Вы скажаце, што Малдавія - нязначная краіна. Але такія выпадкі па ўсім Свеце! Любы кіраўнік краіны можа спытаць пра кантроль нац. аргынізацый у яго краіне. Можна параўнаць гэта з сезонам ТО ад краін. Нарвегія была пад палітычным ТО Сербіі некаторы момант. Што б здарылася, калі б прэзідэнт Сербіі спытаў адміністрацыю пра ўсе арганізацыі Нарвегіі (і атрадныя таксама), а потымd проста выцягваў адтуль усе рэсурсы?

Як можна бачыць, гэта - сур'ёзная для ўсіх праблема. Адміністрацыя легалізавала ТО і поўнае зруйнаванне краін і ваенных атрадаў. Цяпер кожны ТО-шнік можа кантраляваць нацыянальнымі арганізацыямі іншай краіны. Усё, што можам мы, гэта толькі даслаць цікет і паведаміць адмінаў ,што яны зрабілі памылку. Калі яны выдалілі арганізацыя, то зрабілі ваенныя атрады практычна бескарыснымі. Цяпер ваенным атрадам застаецца толькі захоўваць свае рэсурсы на рахунку камандзіра. Калі такога грамадзяніма пазбавяць доступа да сваёй старонкі ці ён не захоча далей гуляць, ці калі ён усё пакрадзе, то ваеннаму атраду настане канец.

Апошні шанец для ваеннага атрада - перавесці свае звычайныя арганізацыі ў стан нацыянальных. Цяпер нядобры прэзідэнт можа ўзяць пад свой катроль іх маёмасць, колькі палічыць патрэбным. Вы забралі кантроль у людзей і далі яго аднаму чалавеку. Ці гэта варта рызыкаваць, Адміністрацыя?

Вось перад Вамі прыклад з Малдавіі. І калі Вы не зменіце правілы, то такіх прыкладаў будзе больш і больш. Як вялікія, так і алыя краіны апынуліся ў такім становішчы. КОЖНЫ прэзідэнт можа стаць берсеркам і пакрасці ўсё, над чым трымае паўнамоцтвы. Ваенныя атрады і супольнасці знаходзяцца ў небяспецы.

Так зробім так, каб нас пачулі. Прапануйце адміністрацыі пераабмеркаваць сваё рашэнне. Прапануйце ім стварыць выйсце з гэтай сітуацыі перад закрыццём арганізацый. Прапануйце ім карыстацца сваёй галавою больш. І прапануйце ім аддаць маёмасць трох ваенных атрадаў, якіх пазбавілі рэсурсаў - Legiunea Beretelor Verzi, Legiunea Umbrelor, Zimbrii TMD - з-за няшчырага прэзідэнта...

І для кожнага з Вас: думайце двойчы перад тым, як абраць прэзідэнта краіны.



На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!

Пры падтрымцы "БРАТ" :


 

Comments

Poltavets Gennadiy
Poltavets Gennadiy Day 1,536, 03:55

V

Liavonik
Liavonik Day 1,536, 04:24

Ў!

rabikovski
rabikovski Day 1,536, 04:40

ключи от Беларусбанка никто не находил?

SVladislavich
SVladislavich Day 1,536, 04:59

А их что, теряли?

ValdemarButor
ValdemarButor Day 1,536, 05:31

Молодец Валлахиан, всё правильно сказано

Andray NRM
Andray NRM Day 1,536, 06:35

V!
прэзіЖэнт Сербіі

M.Windu
M.Windu Day 1,536, 07:25

Выправіў, ок.

Ян Лысы
Ян Лысы Day 1,536, 12:12

Ў!

Fatigas
Fatigas Day 1,536, 12:17

1/2года в еБеларуском камъюнити... а привычки остались - еМолдавия должна быть сожжена (пы.сы. эта ни ЧОБИТ)

av khan Day 1,537, 04:45

Comment deleted

kainby
kainby Day 1,537, 19:22

воте (

 
Post your comment

What is this?

You are reading an article written by a citizen of eRepublik, an immersive multiplayer strategy game based on real life countries. Create your own character and help your country achieve its glory while establishing yourself as a war hero, renowned publisher or finance guru.