15. Што з гэтага выйшла? ▼

Day 1,260, 13:59 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы

Сёння настаў дзень успамінаў: ужо больш месяца я выдаю сваю газэту, выдаў 15 артыкулаў (не мала, не шмат, але ад сябе такога не чакаў). Памятаю, як у першым артыкуле мне напісаў Track13 ""па аднаму артыкулу на дзень!" не потянешь )). Уж лучше пиши в неделю одну статью но годную и интересную." Я тады прыняў гэта ўсур'ёз, але сам пасмяяўся, сказаўшы, што мяне хопіць не больш чым на пару дзён. Заўважаю ў апошні час за сабой мэтанакіраванасць, якой раней у мяне ніколі не было. Я заўжды, калі браўся за якую-небудзь дзерзкую справу, тут жа праз два дні яе кідаў, цяпер жа мяне падбухторвалі Вашыя камэнтары і падпіскі, таму лічыў (і зараз лічу) сябе абавязаным пісаць кожны дзень. Не скрыю, для мяне захоп еБеларусі Прыбалтыкай быў палёгкай - я мог без мукі сумлення адпачыць ад выпуску газэты...

Стоп! Гэта не блог, у якім трэба пісаць свае падчуцці, таму закругляюся з разважаннямі. У другім жа выпуску, я сабе назначыў "Першую мэту", пра якую праз пару дзён і забыўся. Пераклад ВІКІ, важная справа, а цяпер тым больш, таму што на пераклад запісалася 3 чалавекі акрамя мяне: Lanckaron, Pan Budzimir і Bely71. Але і тут вайна зачыніла гэтую тэму. Таму цяпер, пасля частковага вызвалення, я, супраць сваёй жа волі, аб'яўляю аб працягу перакладу! Канешне, калі ў Вас знойдзецца час. Пасля была "Гісторыя еБеларусі", яе мы праехалі, бо ёй ужо займаліся іншыя, хаця таго артыкула Lanckaron'а я так і не ўбачыў (магчыма прапусціў...). Па вялікаму рахунку, я з гэтых маіх абяцанняў выканаў ад сілы адно-два... Што тут апраўдвацца... Часу не хапала 🙂


Верагодна, тое, што я вышэй напісаў нехта не зразумее, бо не ўсе чыталі газэту ад пачатку, таму лепей прапусціце гэты артыкул, каб не губляць дарэмна час, перачытваючы старыя навіны. Дзякую за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.