1477 - [еБелАгляд] - The Voice of EDEN:... is cool in December! [BE]

Day 1,477, 11:30 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добры вечар, паважанае спадарства!

Жыве еБеларусь! Жыве Братэрства! Жыве EDEN!

2 дні таму я расказаў Вам пра праект Арэна АЭСЕ (ці ЭДЕН). Сённяшні артыкул для некаторых - зусім не новы, але прапаноўваю азнаёміцца з аглядам падзей наконт еАўстраліі.

P.S. Вельмі ўдзячны Вам, спадарства, за тое, што Вас ужо 44! Для мяне гэта вельмі шмат значыць. Дзякуй за тое, што чытаеце еБеларускі Аглядальнік!

Пачынаем!

Ангельскамоўная версія газеты / English version is here 😉



Арэна АЭСЕ

Вітаем, сябры АЭСЕ,

У першую чаргу нам хацелася б анансаваць пераможцаў Арэны АЭСЕ. Вось і яны:

1. Myrmidons
2. TULJANI
3. eItalian Elite
4. FAP
5. VM

Вось тут можна прагледзець усе вынікі.

Як і дагэтуль было пачата, сярод матэрыяльных прызоў газета "Voice of EDEN" будзе аддана пераможцам гэтага конкурса. Пасля апошніх змен у медыйным модулі газеты арганізацый нельга перамяшчаць больш нікуды. Гэта, сапраўды, сур'ёзны удар па тым, за што газета "Voice of EDEN" доўга змагалася: шлях павелічэння стасункаў у сям'і АЭСЕ, паміж жаўнерамі і грамадзянамі. Як бы тое ні было, адміністрацыя даравала нам апошняе жаданне: перанесці "The Voice" ў апошні раз. І мы падумалі, што лепш абраць тую краіну, ваенны атрад каторай пераможа ў Арэне АЭСЕ.

І вось, увечары, усе грэкі могуць радавацца таму, што Myrmidons далі ім яшчэ адну прычыну для гонару за сваю краіну. Газета "Voice of EDEN" едзе ў Грэцыю!

Заўвага: Прычынай таго, што артыкул был апублікаваны неалькі пазней - спадзяванне, што адміністрацыя перанясе газету і мы зможам апублікаваць артыкул у Грэцыі. Але, на жаль, у іх не атрымалася, што не здзіўляе больш анікога. Але можа зусім скора...



Выбары новага Галоўнакамандуючага АЭСЕ

На жаль, як многія з вас ужо ведаюць, Octavius Julius тэмінова выйшаў з еРэспубліцы з-за спраў у рэальным жыцці. І я гавару "на жаль", таму што ён вельмі шмат рабіў для змен. У яго было вельмі дакладнае і добрае мысленне, каб перабудаваць ядро АЭСЕ. У яго было жаданне і былі людзі, хто б дапамог яму зрабіць тое, чаго не зрабілі папярэднія. Але, як я ўжо казаў, яго мандат скончыўся пасля 2 тыдняў ад выбараў. І праекты з ідэямі былі замарожаныя.

На працягу наступных пару дзён адбудуцца новя выбары Галоўнакамандуючага, і я спадзяюся, што пераможца будзе працягваць рэформы Актавіўса. І хай падуе вецер змен у Галоўным корпусе АЭСЕ і ў самім АЭСЕ.

Па новых звестках, у нашага АЭСЕ цяпер новы Галоўнакамандуючы! Ім стаў Oles Kurivchak. Віншуем яго і спадзяемся, што з яго дзейнасцю АЭСЕ стане сапраўды больш адзіным альянсам!

Выбары новага Галоўнакамандуючага АЭСЕ

Што тычыцца іншых навін, можна сказаць, што Аўстралія вырашыла растацца з АЭСЕ. Яна назвала некалькі прычын, што прымісілі пакінуць нашае Братэрства і The Clairvoyant – часова выконваючы абавязкі Галоўнакамандуючага хацеў бы растлумачыць гэтую сітуацыю. Ніжэй Вы можаце прачытаць пра гэта. Хацелася б падзякаваць The Clairvoyant і дадаць, што яго стыль напісання даволі няблагі. І мы спадзяемся, што яго артыкулы яшчэ з’явяцца ў нашай газеце 🙂

У заключэнні скажу адно: заўсёды памятайце, што АЭСЕ будзе моцным звязам, калі мы самі будзем моцнымі. АЭСЕ ў нас унутры жыве, АЭСЕ жыве ў мяне. АЭСЕ – гэта мы! Перамога залежыць ад адзінства. Вось што робіць АЭСЕ не падобным на астатнія звязы. Вось чаму астатніх ужо няма, а АЭСеанты ўсё яшчэ тут. Яны былі, пасля іх не было, а потым яны зноў з’явіліся, як міфічны фенікс 🙂

Жыве АЭСЕ!


Ваш PR-агент АЭСЕ дасылае яшчэ больш лістоў з любоўю да ворагаў, пакуль смерць не разлучыць іх,

Wallachian




Аўстралія сыходзіць з цягніка АЭСЕ

Больш за 2 гады таму быў створаны ўпарты альянс – АЭСЕ. Вечназялёнае дрэва расце магутнымі крокамі ў параўнанні з мінулымі часамі. Карані, што замацаваліся ў глебе салідарнасці, падмацоўваюць дрэва гонарам, яднаннем і доблесцю.

Альянс перажыў цяжкія часы. Перажыў часы росквіту, перамогі і паразы. Шмат хто з сябраў прайшоў гэта, шмат хто пакінуў нас за гэтыя 2 гады. То былі галоўныя ды і ня толькі галоўныя краіны еСвету. Яны абавязаны АЭСЕ шмат, але АЭСЕ ім – нічым. Усе мы штосьці атрымліваем з гэтага падарожжа: знаходзім сяброў, б’емся ў вялікіх войнах. Мы ведаем, што ёсць салодкі пах перамогі і горкі пах паразы. Мы - толькі пасажыры ў гэтым вагоне. І кожны з нас мае права сысці ў любы час, калі захоча.

Але зусім іншая справа, калі хтосьці аддзяляецца ад альянса. Ёсць краіны, якія і цяпер добрыя сябры АЭСЕ – кшталту ЗША. Ці краіны, хто ня церпіць АЭСЕ таму, што не зразумелі мэты альянса – Польшча, Швецыя, Іспанія.

2 дні таму Аўстралія афіцыйна анансавала свой адыход ад АЭСЕ. Спадзяемся, што гэта рашэнне было воляй большасці еАўстралійцаў.

еАўтсралія была аб’ектам інтарэсаў Інданезіі і краін ОНЕ з тых часоў, як быў створаны сам ОНЕ. Увесь гэты час яны цярпелі знішчэння з мапы еРэспублікі, але ніколі не спынялі бітвы. АЭСЕ таксама не спыняў бітваў з імі.

Пасля таго, як мы прачыталі афіцыйны артыкул урада Аўстраліі, засталося некалькі момантаў, што трэ’ растлумачыць і праясніць для сябраў АЭСЕ; у нас няма адказаў на аніякае (anyone – гульня слоў) з пытанняў.

Апошнія 2 месяцы былі цяжкімі для АЭСЕ. Поле дзеянняў альянса знаходзіцца пад ціскам мацнейшых краін ОНЕ, што вядзе сябраў АЭСЕ ў стан абарончых войн – войн за існавванне. Як вынік, кожны сябра адчуваў сябе ў адзіноце ў гэтыя часы. І Аўстралія не была выключэннем. Яны вельмі змагаліся, змагаліся з верай у лепшае. Але гэтага не было дастаткова, каб спыніць войскі ОНЕ. Гэта цалкам зразумела, што людзі ў краіне стаміліся ад пастаяннай вайны і ім трэ’ было пакласці таму канец. Усе ведаюць, што яны змагаліся за лепшае дзеля сваёй краіны.

Ходзяць чуткі, што прадстаўнікі Аўтстраліі ня мелі доступу да каналаў АЭСЕ. І што болей, гэтыя абвінавачванні з’явіліся падставай для таго, каб Аўстралія выпісала сябе з нашага Братэрства.

Абвінавачванні дайшлі да Стаўкі АЭСЕ. Абвінавачванні, што ня мелі ніякай абгрунтоўкі. Калі абіраецца новы ўрад у краіне-сябры АЭСЕ, ён павінен даслаць да зарэгістраваныя імёны IRC тых асоб, што будуць прадсташляць краіну-ўдзельніка ў сетцы. Аўстралія зрабіла ўсе, як павінна быць было. Але ці то з-за недахопу зацікаўленасці, ці то з-за нейкіх выпадкаў не было прадстаўніка ў АЭСЕ на працягу 1 месяца, акрамя callhum. Ён актыўна прасіў аб дапамозе Аўстраліі, калі яна была патрэбна.

Але што ўжо было абрана – тое абрана. Рашэнні зроблены, і еАўстралія вырашыла абраць “нейтралітэт”. Нейтралітэт ёсць тэрмін, што ня можа існаваць у біпалярным свеце.

І свет еРэспублікі – біпалярны. Калі ты вырашаеш, што табе не падабаецца адзін бок, табе застаецца абраць толькі іншы. Такім чынам, пакіданне АЭСЕ – прамы шлях да ОНЕ.

Поспехаў.

Памочнік Галоўнакамандуючага АЭСЕ,

The Clairvoyant






На тым на сёння ўсё. Спадзяюся, што Вам было прыемна чытаць дадзены артыкул.

Дзякуй за ўвагу, панове!