[The Rebellion Chronicles] Бура і націск. 5 залатых за 500 сяброў.

Day 2,142, 08:22 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Дабрыдзень, панове!

Што вызначае становішча чалавека ў грамадзтве? Сярод фактараў, здольных уплываць на сацыяльны статус, можна ўзгадаць эканамічныя, узроставыя і нацыянальныя прыкметы. Немалую ролю адыгрывае і магчымасьць уплываць на ўнутрыграмадзкія працэсы як праз выкарыстаньне шырокага кола знаёмстваў, так і дзякуючы папярэдне заваяванаму аўтарытэту.

Усё сказанае вышэй можна экстрапаляваць і на нацыянальна-тэрытарыяльнае ўтварэньне. Перш за ўсё з гэтага гледзішча нас цікавіць нашая ўласная краіна. Такім чынам, што вызначае становішча еБеларусі ў есьвеце? Гэта колькасьць насельніцтва (адпаведна і колькасьць патэнцыйнага ўрону ў бітвах), фінансавы стан і колькасьць трывалых стасункаў зь іншымі краінамі.

Як і шэраговы грамадзянін краіна здольная пашырыць свае магчымасьці ўплыву на навакольныя, у дадзеным выпадку геапалітычныя, працэсы дзякуючы ўсталяваньню ўсё большай колькасьці міжнародных кантактаў.


У гэтай гульні таксама вялікую ролю адыгрываюць міжасабовыя стасункі і адпаведна агульнай колькасьці насельніцтва еБеларусь мае ў гэтым аспэкце пэўныя абмежаваньні. Але нават невялкія народы могуць дзейсьніць істотны ўплыў на сусьветную палітыку, прыкладаў чаму дастаткова ў рэальным жыцьці.

Наш шлях да росквіту - гэта дыпляматыя шэраговых грамадзянаў. Чым больш сувязяў з замежнымі гульцамі ўсталюем мы з вамі, тым большы ўплыў будзе мець і нашая краіна. Праз выкладзенае вышэй я прапаную распачаць апэрацыю "Бура і націск". Каб прыняць у ёй удзел трэба:

1. Быць грамадзянінам еБеларусі
2. Даслаць мне прыватнае паведамленьне "Я хачу прыняць удзел у апэрацыі" і дачакацца станоўчага адказу
3. Дадаць у сябры ня менш за 500 замежных гульцоў (перавага высокаўзроўневым гульцам краінаў TWO і кангрэсмэнам)
4. Паведаміць мне пра выкананьне заданьня


За ўдзел у "Буры і нацсіку" я выплачу з асабістых сродкаў кожнаму добраахвотніку 5 залатых. Па завяршэньні заданьня працягвайце падтрымліваць кантакт з прыдбанымі сябрамі. Калі не валодаеце замежнымі мовамі, то дастаткова галасаваць за пакідаемыя імі паведамленьні. Убачылі, што нехта атрымаў мэдаль, - не палянуйцеся клікнуць "vote".

Таксама падчас важных для еБеларусі бітваў выкарыстоўвайце шаўт, каб заклікаць на дапамогу братоў па зброі, пакідаючы паведамленьні такога тыпу:

"Friends and Allies! Fight for Belarus against ... [спасылка на бітву]"

Найдаўжэйшы шлях пачынаецца зь першага кроку.