[The Rebellion Chronicles] Смаленск ебеларускі

Day 2,114, 01:44 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Aquamorta - Kročym Popleč

Пакуль еАйчына ўсё глыбей захрасае ў фінансавай багне, рыхтуючы чарговы эйрстрайк, які мае вялікі шанец атрымаць прыстаўку "фэйл", з чарговым ахвярапрынашэньнем часткі дзяржаўнай скарбніцы, на мапе еЭўропы застаюцца карэнныя ебеларускія рэгіёны, уладу над якімі па недаглядзе адмінаў гульні трымаюць прыгнятальнікі-акупанты.


Маючы моцных суседзяў, як з захаду, так і з усходу, нашая зямля вымушаная падпарадкавацца аднаму з цэнтраў сілы. Я не зьбіраюся аспрэчваць выгаду знаходжаньня еБеларусі ў існым альянсе, але, і гэта відавочна й зразумела, нашыя нацыянальныя інтарэсы не зьяўляюцца дамінуючымі для ягонага кіраўніцтва. Панове, прысьпеў час дбаць ня толькі пра саюзьнікаў, але й паклапаціцца пра старую добрую Сьвятую Вайну за еАйчыну!

Смаленшчына – гэта тое, што ўжо ніколі не будзе беларускім па прыкмеце дзяржаўнай ці адміністратыўнай. Аднак ці будзе там панаваць еБеларусь залежыць толькі ад нас саміх. Да таго ж еРасея - гэта адзіны рэальны кандыдат на NE, які мае супольную з намі мяжу, бо ваяваць зь сябрамі па альянсе альбо са шматпакутнай еУкраінай асабіста ў мяне рука не падымецца.


Па сусьветнай жыдамасонскай змове рашэньні адмінаў гульні Смаленшчына ўваходзіць у адзін рэгіён з Масквой, таму, вызваляючы Смаленск, нам давядзецца вызваліць і прыгнечаных жыхароў Масквы ад падступнай маскоўскай улады.

Выгада ад вайны з еРасеяй відавочная:

1. Сьвятая Вайна лепш за балотны мір
2. Зьнікае неабходнасьць у значных выдатках на эйрстрайк
3. Ашчаджэньне грошай, накіраваньне іх на дзяржаўныя праграмы
4. Фан! Фан! Фан!
5. ...і незабыўны водар палёнае Масквы

Кожны этнічны ебеларус Смаленшчыны атрымае грамадзянства еБеларусі па-за чаргою па праграме рэпатрыяцыі. еБеларусе, далучайся да нацыянальна-вызвольнага змаганьня! Наш бок сілы сьветлы!

Moscovia delenda est, Moscoviam delendam esse!