[Партыя аматараў піва] Завітайце, госьцейкі, да карчмы "Зламаны рог"!
Michal Czorny
Каму дабрыдзень, каму шалом, а каму здравствуйте, ягамосьці!
Музыкі распачалі граць вітальную песьню...
Карчмар, важна разглядаючы наведнікаў, распавядае легенду "Зламанага рогу":
"Неяк кіраваўся сабе кудысьці па сваіх чортавых справах адзін калматы, смаляны нібы крумкач чорт. Ішоў ён то подбегам па лясных сьцежках, то ўпрысядкі па хмызах, то зьнянацку кідаўся галопам па палёх ня горш за найлепшых арабскіх жарабцоў. І вось, каб узяла яго трасца, завёў шлях тога чорта да маляўнічага ўзгорку, дзе з аднаго боку мурам стаяў стогадовы лес, а зь іншага — бегла імклівая рака, назва якой зьмянялася з той жа хуткасьцю, зь якой гналі тапляк з далечыні ў далячынь яе срэбныя хвалі. Прабег бы нягоднік валацужным сабакам той маляўнічы ўзгорак міма, але ж трапілася яму на вочы зусім навюткая, ладна збудаваная карчма. Карчма высілася над узгоркам, граючы на сонцы пералівамі шкла ў шыбах, а кволы ветрык разганяў па прасторах пах сьвежага зрубу, смачнейшае ежы ды ледзь улоўныя хмяльныя водары. Смаляны чорт мусіць стаў яшчэ смалянейшым, калі пабачыў гэткі цуд. Чорныя думкі завіравалі ў рагатай галаве, як бы нарабіць мацнейшае шкоды людзям. Схаваўшыся ў бліжэйшым лесе злодзей стаў чакаць заходу, каб уначы, калі гаспадары паснуць, разбурыць карчму, што гэтак мыліла ягонае хцівае вока. Калі апошнія праменьчыкі згаслі чорт падхапіў буду за кут ды й пачаў штурхаць у розныя бакі, каб ненавісныя сьцены разбурыць, пахаваўшы пад іхным цяжарам і гаспадароў, і іхных госьцяў. Але ж ня ведаў паскуднік каму карчма тая належыла. Раптам чорт, які зацята хістаў бярвеньні, зьнерухомеў — схапілі яго за рогі дзьве дужыя рукі: за адзін чортавы рог трымаўся барадач з паголенай галавой, а за другі — маладзейшы ваяр зь сякерай на баку. “Хто вы? Адпусьіце мяне!”, — завіскатаў пранізьлівым голасам смаляны злодзей. “Глядзі, яно яшчэ й па-нашаму балбоча!”, — зарагатаў барадач. “Мы бірсэркі й карчма гэтая нашая”, — адказаў нячысьціку маладзейшы ваяр ды так даў мярзотніку пад сраку, што чорт пакаціўся з узгорку, мільгаючы ў паветры хвастом ды капытамі, а ў руцэ барадатага бірсэрка застаўся зламаны чортавы рог. Ад тых часоў вісіць здабыты трафэй па-над уваходам “Зламанага рогу”, адганяючы розных нячысьцікаў ад нашае карчмы."
Такі прыйшоў пяты дзень гэтага блаславёнага панам Богам тыдню. Пятніца - дзень, калі нашая карчма, прытулак для тых, хто ўжо пасьпеў прапіцца ўшчэнт й тых, хто толькі зьбіраецца надрацца ў сьвіную цыцку, ветліва адчыняе панам ды паненкам свае дзьверы, а дужа спрытным й вокны. Працавацімем ажно да сьвітанку альбо да разьвітальнага высьпятка апошняму госьцю.
Тваю партыю затошылі? Ліхія людзі перабілі мэдаль? Струк зь мезенец? У карчме півавараў донца куфлю, поўнага найсмачным півам, сьвеціць ярчэй за Соцна! З намі добра, у нас весела! Налівай пуза півам як наліваецца сьпеласьцю колас на жніве.
Згодна з нашым жэстачайшэ стабільным курсам 1 кухаль піва роўны 1000хп. Наш захмялелы карчмар наліе кожнаму, хто прагарланіць нешта пад гэтым артыкулам, 1 кухаль задарма, а сябрам Партыі аматараў піва й ваярам атраду Beerserkers - 2 кухлі піва!
З намі Піўны Бог!
Comments
ха )
Вотнул )
v4s140
Едрит твой ангидрит, Война Смаляны Чорт! Красиво ж пишешь, мерзавец! ))
Drink beer!
Пей піва!
ешь мясо )
За Піўнога Бога!
[removed]
V9 + sub 140
12/140(old)
V13/s old )))
v15 / s old
V16 + Old Sub!
V18 + Old Sub!
V19 + Old Sub! З намі Піўны Бог!
V20 + S142
Не, гэта мы с Піўным Богом!)))
v22+old sub гэй там налiвай)))
v23
24/143
25/old
26/144
v29
V
За вас ! )
"Струк зь мезенец?" - навошта вам такія супартыйцы 😃
2 кухлі мне 🙂
Ня вам, а нам 🙂 Мы спачуваем бяздольным і запрашаем частавацца ўсіх ахвотнікаў. .
у них жосткие технологии имеются по исправлению бяды ))
на дражджах? 😃
Ў!
v 34
i have sub before.
Вотнув, годнота, але все-одно щось тут не те...
а што не так?
Читай нижче...
Не Еліт Форс...
ну да, не зусім...дакладней зусім не 🙂
А разом - ми сіла!
факт!
V
V
v39
Ў
Налівай 🙂
Ў
ў!
вясёлыя хлопцы
Яшчэ па адной!
Налівай! 🙂
V45 + Sub144