[NeoConservatives] - Кандыдаты ў кангрэс

Day 1,647, 08:53 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Шчыра вітаем Вас, паважаныя беларусы і ўдзельнікі беларускай супольнасці!

Заўтра а дзясятай пачынаюцца выбары ў парламент Беларусі.

Прапаноўваем Вам азнаёміцца з кандыдатамі ў кангрэс ад нашае партыі. Але перш-наперш хочацца крыху сказаць пра нашу партыю. Партыя была створана на 1549 дзень Новага Свету. Партыя неакансерватараў прытрымліваецца прынцыпаў традыцыяналізму, галоснаці і стабільнасці развіцця палітычнай і сацыяльнай сфер жыцця.

Вось спіс кандыдатаў, гатовых прытрымлівацца гэтых пазіцый:

Віцебск:

Forest Deer
Eugene Just II. Праграма

Брэст:

Avers II
Elfrana
Emperor Alexander

Гомель:

DevochkaVirviMozg
kainby. Праграма

Кожны з беларусаў мае асабістае права галасаваць за таго кандыдата, які яму больш-менш падабаецца. І гэта правільная пазіцыя. Хочацца дадаць, што максімальнага выніку можна дабіцца толькі пры ўмовах усеагульнага галасавання. Таму галасуйце, паважаныя партыйцы!