[МЗС] Сербія – ЗША.

Day 2,015, 07:11 Published in Belarus Belarus by vadzimir



Паважанае спадарства!

У сувязі з апошнімі падзеямі Амбасада еБеларусі ў еСербіі лічыць неабходным зрабіць інфармацыйнае паведамленне.

Літаральна некалькі хвілін таму ЗША аб’явіла Сербію натуральным ворагам. Адначасова з пачаткам галасавання па гэтым пытанні афіцыйны веснік прэзідэнта ЗША выдаў артыкул, прысвечаны дадзенай падзеі.

У артыкуле распавядаецца пра нядаўнія спробы еСербіі ажыццявіць захоп улады ў некаторых амерыканскіх партыях. Прэзідэнт ЗША падкрэслівае неабходнасць бараніць уласныя інтарэсы сваёй краіны, спыніць спробы Сербіі употайкі захапіць увесь свет, а таксама вярнуць Сербію ў межы Балканаў.

Адметна, што ў тым жа артыкуле ўзгадваецца і абвяшчэнне Славеніяй (сябра TWO) вайны Швейцарыі (CoT) як сведчання афіцыйнага пачатку канфлікту паміж TWO і CoT.

Такім чынам, ЗША аргументуе вайну з Сербіяй неабходнасцю бараніць уласныя інтарэсы, а тасама інтарэсы сваіх саюзнікаў па альянсе.

Крокам у адказ стаў артыкул Міністэрства ўнутраных спраў еСербіі, у якім абвяшчаецца ўсеагульная мабілізацыя з нагоды надыходзячай вайны супраць ЗША.

Неўзабаве ў Сербіі пачалося галасаванне па пытанні абвяшчэння ЗША натуральным ворагам. Вынікі яго прадказальны.

Такім чынам, Амбасада еБеларусі ў еСербіі канстатуе непазбежнасць ваеннага канфлікту паміж Сербіяй і ЗША, а таксама высокую верагоднасць уцягвання іншых краін у ваенны канфлікт.

З улікам падпісанага МРР паміж нашай краінай і Сербіяй, а таксама прымаючы да ўвагі магчымае ўступленне Беларусі ў АСТ па выніках рэферэндуму (сябры TWO ужо адзінадушна прагаласавалі за нашае ўступленне), можна з вялікай доляй верагоднасці прагназаваць ступень нашай датычнасці да надыходзячых падзей.

Відавочна, што ў супрацьстаянні Сербіі і ЗША наша краіна будзе выконваць волю беларускага народа і бараніць інтарэсы саюзніка, а таксама свайго альянсу.

Мы працягваем сачыць за падзеямі.

З павагай,
Амбасада еБеларусі ў еСербіі