[Nacyjanalny Front] 96-я ўгодкі БНР + раздача

Day 2,316, 07:52 Published in Belarus Belarus by Kobby88


Партыя Нацыянальны Фронт вітае вас, сябры! І віншуе з 25 Сакавіка, слаўным Днём беларускай незалежнасьці. Менавіта тады, у 1918-м, пачалося яе адраджэньне, якое праз ахвяры, пакуты і змаганьне прывяло нас да стварэння самастойнай дзяржавы. Аднак барацьба яшчэ не скончана. І гаворка тут ідзе не пра якія там правы асобы, гаворка ідзе пра галоўнае натуральнае права чалавека. Права чалавека на жыццё, права чалавека на жыццё на сваёй зямлі. Гэта ёсць змаганьне нашай літвінскай цывілізацыі з маскоўскім варварствам, якое доўжыцца ўжо больш за 300 гадоў. Стаўка гэтай барацьбы – жыцьцё, альбо смерць.



Маскоўская імпэрыя паставіла задачу сьцерці з твару зямлі Вялікае Княства Літоўскае і вынішчыць фізычна народ, рэшту вывезьці, астатніх русіфікаваць. Рускі штык, руская царква, руская школа супольна рабілі сваю чорную справу. І, здаецца, амаль дамагліся свайго. Але вось зноў паўстае з небыцьця Вялікае Княства ў вобразе Беларусі. 25 Сакавіка 1918 года – гэта быў голасны крык аб яго адраджэньні. І ўсё пачалося спачатку: барацьба і ахвяры, лік якіх ідзе на мільёны.

БНР - першая менавіта беларуская дзяржава. Не было б БНР, не было б нават БССР, якую бальшавікі, скрыжэшчучы зубамі, вымушаны былі абвесціць каб хоць неяк заспакоіць імкненне народу да дзяржаўнай незалежнасці.
Сябры, шмат нашых суайчыннікаў паклалі галовы за беларускую справу. Памятайце гэта, і давайце разам рабіць так, каб іх ахвяры не былі дарэмнымі.
Жыве Беларусь!



P.s. кожны сябра НФ, які пакіне камент пад артыкулам, атрымае 10 ку7 танкаў на змаганне з нашымі ворагамі!