[Nacyjanalny Front] Святочная раздача!

Day 2,287, 11:12 Published in Belarus Belarus by Kobby88


Вітаем беларускую супольнасць!

Сёння шмат хто з беларусаў святкуе так-званы Дзень Абаронцы Айчыны. Аднак, па сутнасці, сёння яны святкуюць дзень заснавання Чырвонай Арміі. Арміі, адказнай за знішчэнне беларускай дзяржаўнасці (БНР), за растрэл тысяч беларусаў. Арміі, у складзе якой маладыя беларускія хлопцы гінулі за далёкія ад уласных інтарэсы, ад Фінляндыі да Аўганістана. Гэтая “армія” і сапраўды была чырвонай, чырвонай ад крыві.



Але мала хто ведае, што беларусам сапраўды ёсць чым ганарыцца ў гэты дзень. 23 лютага 1944 года, роўна 70 год таму, была заснавана Беларуская Краёвая Абарона. Узначаліў БКА Франц Кушаль. Жаўнеры БКА з гонарам і адвагай абаранялі мірнае беларускае насельніцтва. І ад акупацыйных уладаў, і ад марадзёрства размешчаных у Беларусі частак расейскіх (і іншых) нацыяналістаў, і ад налётаў закінутых у Беларусь дыверсантаў НКУС, і ад хаваючыхся па лясах чырвоных бандытаў.


Прысяга жаўнера БКА

Ужо ў 1945 годзе жаўнеры БКА склалі аснову арганізацыі Чорны Кот (ён жа Беларуская Вызвольная Армія) і прадоўжылі барацьбу за вызваленне Беларусі. Узначаліў арганізацыю былы афіцэр БКА М.Вітушка. Патрыёты правялі дзесяткі ўдалых баявых аперацый, у першую чаргу супраць карных частак НКУС і турмаў, дзе трымалі зняволеных. Былі выпадкі, калі аперацыі праводзіліся сумесна з “бульбаўцамі” (украінская паустанцкая армія атамана Бульбы Бараўца). Чорны Кот вёў барацьбу больш за дзесяць год, хоць было зразумела, што надзеі на перамогу амаль няма. Маючы магчымасць выйсці на Захад, шмат хто з патрыётаў вырашаў застацца ў Беларусі. Я. Жыхар палічыў за лепшае пусціць сабе кулю ў лоб, чым збегчы, або здацца НКУСаўцам.



Вось яны, сапраўдныя героі Беларусі і змагары за Незалежнасць. Вось каго мы павінны ўспамінаць у гэты дзень.

Кожны грамадзянін еБеларусі, хто пакіне каментар “Слава змагарам за Незалежнасць Беларусі” атрымае булак на 500 хп, а калі узровень гульца 30, або ніжэй - на 1000 хп.

Таксама ад імя беларусаў віншуем украінскіх сяброў з перамогай Нацыянальнай Рэвалюцыі. Вы змаглі! Героям слава!


Беларусы з БЧБ ў Кіеве

Заўжды ваш, Нацыянальны Фронт. Жыве!