[Nacyjanalny Front] Выбары ў сойм

Day 2,044, 01:22 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko

Вітаю вас, паважанае спадарства!
Думаю шмат хто з Вас заўважае, што нашая краіна з кожным днём становіцца ўсё мацней і мацней. З кожным днём у нас усё больш і больш насельніцтва, усё больш і больш стратаў наносіць нашая краіна ў войнах, усё больш і больш у нас становіцца тэрыторый. Няхай мы й ня маем з іх бонусаў, няхай пікселі і не галоўнае ў гэтай гульне, але смак перамогі падштурхоўвае нас з Вамі да новых подзвігаў, дае пачуццё годнасці, адказнасці за свой родны край.
Такі расклад, які мы маем сёння, гэта перш за ўсё праца партыі Nacyjanalny Front і яе сяброў. Сябрамі партыі я лічу ўсіх, хто жадае зрабіць еБеларусь моцнай, незалежнай, а самае галоўнае - БЕЛАРУСКАЙ краінай.
Нацыянальны Фронт - гэта маці ўсяго таго беларускага, што ёсць у гэтай гульні. Гэта першапраходца на шляху здабывання незалежнасці, на шляху пошукаў СВАЙГО лёсу, а не летаніны да нашых усходніх суседзяў і пошуках ухвалы ці піражка, атрымоўваючы ў выніку абразы ў свой адрас і загады супраць нас на вайне.
Я ведаю шмат добрых гульцоў, якія зараз знаходзяцца ў іншых партыях, але якія "выгадаваў" Нацыянальны Фронт, бо менавіта тут яны пачыналі свой палітычны шлях, менавіта тут яны адчулі дух беларускасці.
ТАМУ
Усіх неабыякавых да лёсу сваёй краіны, усіх тых, хто жадае лепшага лёсу для яе, усіх дзетак нашай партыі, я заклікаю аддаць свой голас за нашу матулю, за нашу святыню, за НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФРОНТ!

Жыве Беларусь! о/