[Nacyjanalny Front] Будучыя кангрэсмэны

Day 1,708, 15:06 Published in Belarus Lithuania by Mikita Semjanjenka

Прывітаньне шаноўныя спадары!
У гэты цудоўны вечар, я хацеў бы пажадаць вам усяго найлепшага ды вясёлага. А яшчэ, я хацеў бы трохі распавесьці аб будучых кангрэсмэнах ад самай маладой і перспектыўнай партыі - Нацыянальны Фронт. Такім чынам, пачнем.

♠Берасьце:
Liavonik і Fatigas - дасведчаныя гульцы, не раз ужо бывалі ў кангрэсе. Прагаласаваўшы за іх, вы ніколі не пашкадуеце, таму што яны заклад светлага будучага нашай з вамі краіны.
Mikita Semjanjenka - новы гулец, але ўжо зараз зарэкамэндаваў сябе, як чалавек з падвешаным языком, і як асоба, якая імкнецца нешта зьмяніць у лепшы бок у стабільнай eБеларусі.

♠Гародня:
Eugene Just II - былы Міністр Інфармацыі, славіцца сваёй пісьменнасьцю ды энтузіязмам.
JaSSiK - вопытны гулец, амаль што пастаялец кангрэсу, не высакамерны, як большасць алдфагаў, уносіць велізарны ўклад у разьвіцьцё партыі.
antiryckii ды Bacek Komlik - актыўныя пачаткоўцы, даволі таленавітыя, гэтак жа шчырыя і добрыя, гатовыя дапамагчы ў цяжкую хвіліну.

♠Гомель:
Hyena Black - Прэзыдэнт партыі, у мінулым прэзыдэнт і МЗС Беларусі, чалавек мэтанакіраваны, не перад чым не спыняецца і не пад каго не прагінаецца.
Artix26 - вопытны гулец, шмат разоў бываў у кангрэсе, таксама, даволі чулы ды актыўны, з радасьцю дапамагае пачаткоўцам.

♠Магілёў:
Anton_from_Cherkasy - былы віцэ-МЗС, чулы ды добрасумленны грамадзянін еБеларусі, у меру вясёлы і пазітыўны чалавек, добры палітык.
Pan Budzimir - былы міністр фінансаў, даволі разумны і дасведчаны гулец, з ахвотай дапамагае тым, хто мае патрэбу ў чым-небудзь.
Refferin - разумны пачатковец, таленавіты, які падае надзеі велічнага палітыка.

♠Менск:
Andray NRM ды Calambus - актыўныя гульцы, якія дасягнулі некаторых вышынь, не слаба дапамагаюць парадамі й справаю, гатовыя рабіць дабро на карысць eБацькаўшчыны😉
Emperor Alexander - былы міністр інфармацыі і спікер кангрэсу, даволі вопытны ды ўсім вядомы гулец, таленавіты палітык, партыя ускладае на яго вялікія надзеі і верыць, што ў яго ўсё атрымаецца!

Нацыянальны Фронт цалкам адкрыты да супрацоўніцтва з усімі партыямі eБеларусі, але галоўным партнёрам і саюзнікам мы бачым Nika Amermana з яго аднайменнай партыяй Nik Amerman. 😃

А ты верыш у магутнасьць eБацькаўшчыны? Далучайся – разам мы пераможам!