[Nacyjanalny Front] Законапраект аб заснаваньні прэміі імя Францішака Скарыны

Day 1,705, 09:16 Published in Belarus Lithuania by Mikita Semjanjenka

Прывітаньне паважаныя сябры!
У каментарах нядаўняга артыкула ад партыі Нацыянальны Фронт, разгарнулася спрэчка аб статусе беларускай і расейскай мовах у межах нашай краіны. Як усе ўжо заўважылі, на самой справе, на роднай мове размаўляюць каля дзесяці чалавек, а могуць пісаць на ёй, дык і ўвогуле не больш за пяць жыхароў eБеларусі (улічваючы нас).

Калі гэдак паглядзець, то ў нас сур’ёзныя праблемы (як і ў РЛ). Мы абмеркавалі гэтую тэму і вырашылі: калі насельніцтва не жадае размаўляць на роднай мове, дзеля будучыні сваёй краіны, дзеля сваіх сяброў, дзеля сваіх бацькоў ды блізкіх, то трэба іх неяк прастымуляваць ды зацікавіць, а інакш, мы страцім спадчыну нашых продкаў.

Мы прапануем Законапраект аб стварэньні Дзяржаўнай прэміі імя Францішака Скарыны. Прэмія будзе прысуджвацца за ўклад у развіццё беларускамоўнай прэсы. Сюды ўваходзяць: выпуск артыкулаў, конкурсаў, а таксама, пераклад замежнай прэсы.
- Прэмія будзе прысуджвацца кожны месяц.
- Узнагароду атрымоўвае гулец абраны кангрэсам.
- Памер прэміі складае 8,4,2 голдаў за першае, другое ды трэцяе месца адпаведна, (можна і ў нацыянальнай валюце).

Вялікі польскі паэт беларускага паходжаньня Адам Міцкевіч казаў пра беларускую мову : “ На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўскай , таксама размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка , якая ўзнікла даўно і выдатна распрацавана. У перыяд незалежнасьці Літвы, Вялікія князі карысталіся ёй дзеля сваёй дыпляматычнай перапіскі.
Мова вялікаросаў на якой размаўляе амаль гэтулькі ж чалавек (трэба выключыць адсюль фінска-маскоўскі дыялект, які моцна ад яе адрозніваецца) вылучаецца багацьцем ды чысьцінёй, але ў ёй няма цудоўнай прастаты беларускай мовы. Ні гарманічнасьці, ні музычнасьці…”

Мне вельмі прыемна ягоная думка, і мне здаецца, што няма чаго дадаць да гэтых словаў, акрамя, як звярнуць увагу чытача на тое, што: Міцкевіч называў мову расейцаў фінска-маскоўскім дыялектам.
Ну і як жа, на фоне вышэйсказанага, выглядае міф аб тым, што ў беларусаў ды расейцаў “адна і тая ж мова”?
Ну а зараз маленькі конкурс. Яго сэнс ў тым, каб, як мага дакладней перакласьці гэтую цытату з расейскай на беларускую мову і напісаць правільны варыянт адказу ў каментах:
Непоколебимая целеустремлённость - вот источник харизмы.
Прыз: 1 голд.
Арганізатар і куратар прэміі ды конкурсу:antiryckii
Рэдактар ​​і карэктар артыкула:Mikita Semjanjenka