[MoF] - Крэдытаванне насельніцтва

Day 2,206, 06:10 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance
[Беларускамоўная версія]












Пакуль што сітуацыя з вяртаннем крэдытаў выглядае так:

*Націсні на выяву для павелічэння

У сувязі з магчымасцю павысіць узровень трэніровачных залаў са зніжкай у 45% Міністэрства эканомікі адказная за крэдыты асоба праводзіць набор пачаткоўцаў для павышэння ўзроўня якасці трэніровачных залаў.

Акупнасці залаў (дадзеныя для 44% акцыі):



Прырост сілы з бясплатным залам 2 узроўня якасці павялічваецца ўдвая (нават можа і ўтрая). Такім чынам пачатковец зможа браць медалі Суперсалдата хутчэй. Дапамогу могуць атрымаць шмат пачаткоўцаў. З патрабаваннямі можаце азнаёміцца ніжэй:

1. Фінансуецца апгрэйд толькі бясплатных трэніровачных залаў;
2. Дапамога павінна быць вернута на працягу НЕАБМЕЖАВАНАГА ТЭРМІНУ (але як мага хутчэй) ў поўным памеры. Будзе весціся маніторынг.
3. Узровень гульца не вышэй за 30.
4. Пачатковец павінен мець сябра, які будзе гарантаваць вятанне сродкаў.
5. Атрымаць можна не больш за 30 голд тым, хто хоча атрымаць крэдыт сёння, а таксама не больш за 20 голд для тых, хто заўтра запоўніць форму.

Раім кожнаму гульцу, хто адпавядае патрабаванням, паўдзельнічаць у мерапрыемстве.
Запоўніце гэтую форму для атрымання дапамогі.



Дапамога пачаткоўцам - лепшае, што дзяржава можа даць гульцу. Гэта наша будучыня. Яны павінны скласці базу для аховы нашай краіны ў войнах.







Адказны за праграму
Eugene Just II

04.12.2013