[MIA] НЕАДКЛАДНА / СРОЧНО

Day 1,411, 09:37 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY






АКТУАЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


На фоне апошніх падзей МУС настойліва ПАТРАБУЕ:


1. Прыпыніць самастойную выдачу грамадзянства *

2. АБАВЯЗКОВА ўзгадняць магчымую выдачу з кангрэсам ці МУС (МЗС)


* На самой справе, Кангрэсмены могуць выдаваць пашпарты, каму захочацца і без разбору (механіка гульні гэтага не забараняе), але памятайце, што пасля гэтага МУС прыкладзе ўсе намаганні, каб наступнае крэсла Кангрэсмена вы атрымалі толькі праз адзін тэрмін (і ведаеце што? гульня і гэтага не забараняе).


ГРАМАДСТВА


Сітуацыя на рынку працы сёння:



Нагадаем, два дні запар заробкі тымаліся на узроўні 130+, такім чынам практычна ўраўнялі нас з больш-менш развітымі краінамі. Аднак сёння зранку зніклі усе вышэйшыя заробкі і частка офераў за 80.

Але галоўнае - гэта самі рабочыя:


клікабельна

Гэта толькі вярхушка айсберга - у аўтара гэтых радкоў пачала запаўняцца 4-я фірма.

ГЭТА МОЖА АЗНАЧАЦЬ ТОЛЬКІ ДЗВЕ РЭЧЫ:

1. "We are experiencing а bot-boom, sarge!" (А калі гэта так, прыдзецца зноў прасіць адмінаў праверыць грамадзян за тыдзень)

2. Праца Міністэрства за запрашэнню новых гульцоў праз пакіданне спама на tut.by у пошту, а таксама рахункаў, дзе гэта было магчыма, была не дарэмнай. Толькі мне здаецца, што рыссылка была значна меншая, ды і рэфералаў штосьці не набралося.

РЭКАМЕНДАЦЫІ ТАКІЯ:

-Калі у вас ёсць (адзін-два) мульты, спяшайцеся пазбавіцца іх ці легалізаваць;

-Скарыстайце сітуацыю сабе на кішэні, танная працоўная сіла, як-ніяк.

МУС працягне выясняць паходжанне гэтых грамадзян, просім кожнага, асабліва ТОП-працадаўцаў еБеларусі паспрабаваць усталяваць з імі кантакт.

НАЙБОЛЬШ АКТЫЎНЫЯ ДАПАМОЖЦЫ МУС БУДУЦЬ ПРЭМІРАВАНЫЯ.



БОНУС ПАЧАТКОЎЦАМ


Беларускі спонсар за мяжой (Eugene Just II) перадаў у сапорт 400 адзінак ку2 ежы. МУС вырашыла раздаць гэту ежу на асаблівых умовах, а разам з тым стымуляваць маладых грамадзян цікавіцца прэсай і жыццём краіны, а таксама не саромецца прасіць дапамогі і ведаць як гэта правільна рабіць.

Каб атрымаць пакет, вам неабходна:

1.Быць грамадзянінам еБеларусі да 23 узроўня ўключна,
2. Уступіць у любы атрад еБеларусі, падрабязней пра атрады
3. --(часова няма)--
4.Націснуць кнопку ніжэй і запрасіць дапамогу. На гэты раз вас чакае некаторая разнастайнасць. (Ежа, зброя, грошы)

Ну і, вядома, расказаць астатнім пра артыкул 🙂