[Lisowczyki] Зьмены ў атраднай палітыцы

Day 2,459, 01:37 Published in Belarus Belarus by zhenjan


Гэты артыкул публікуецца ў маёй газэце па просьбе Chorny Wojna.

Дабрыдзень, лісоўчыкі!

Учора адбыліся істотныя зьмены ў мэханіцы гульні, датычныя вайсковых атрадаў. Сутнасьць палягае ў наступным:



1. Скасоўваюцца выбары капітанаў атрадаў, што праводзіліся штомесяц, адначасова з выбарамі старшыняў партыяў. Капітанаў харугваў цяпер прызначае камандзір і ягоныя намесьнікі. Асабіста я вітаю гэтае рашэньне, бо выбары капітанаў ніколі не карысталіся значнай увагай. Звычайнай была практыка, калі лідар харугвы абіраўся 1-2 галасамі і заўжды заставалася рызыка на трапленьне ў капітаны гіпатэтычнага злаўмысьніка, які атрымліваў магчымасьць выдаліць байцоў сваёй харугвы ці выставіць "левы" загад дня.

Аднак, кожны мэдаль мае два бакі і адмоўны бок гэткага новаўвядзеньня - зьмяншэньне ўплыву шэраговых байцоў на камандзіраў. Каб пазьбегнуць абвінавачваньняў у несправядлівым разьмеркаваньні пасадаў у "Лісоўчыках" уводзіцца наступнае правіла: капітаны прызначацімуцца па №1 - актыўнасьці (прысутнасьць у скайп-чаце атраду і дэманстрацыя разуменьня існага становішча на ваеннай арэне е-сьвету), №2 - памеры асабістага дамагу, №3 - колькасьці кілаў за тыдзень. У любым выпадку, ратацыя капітанаў адбывацімецца цягам разумных прамежкаў часаў, каб любы актыўны ваяр мог паспрабаваць сябе і ў гэтай ролі.



2. Камандзір і ягоныя намесьнікі цяпер могуць у адвольным парадку перасоўваць байцоў паміж харугвамі бяз згоды апошніх, што вымагалася раней. Такім чынам, больш не паўторыцца праблема, якую мы мелі падчас апошніх спаборніцтваў, калі фармаваньне найлепшае харугвы праводзілася ў апошні момант на базе новастворанай пятай харугвы.

Новая магчымасьць была выкарыстаная мной ужо ўчора: адбылося фармаваньне харугваў па вайсковым рангу, пачынаючы ад наймацнейшых байцоў, якія трапілі ў першую харугву, і скончваючы найслабейшымі, якія атабарыліся ў апошняй, пятай харугве. Перасоўваньне байцоў адбылося паводле наступнае градацыі:

Першая харугва - актыўныя байцы з рангам вышэйшым за Бог вайны;
Другая харугва - актыўныя байцы з рангам ніжэйшым за Бог вайны;
Трэцяя харугва - асобная харугва былога атраду Beerserkers;
Чацьвертая харугва - пераважна малаактыўныя байцы з рангам ніжэйшым за Бог вайны;
Пятая харугва - кандыдаты на выдаленьне з атраду (тыя, хто ня б'е доўгі час і не набірае моц, нізкаўзроўневыя гульцы без аватаркі ці з аватаркай іншых атрадаў).


Таксама ў пятую харугву трапляцімуць латышскія боты да моманту іх выдаленьня зь "Лісоўчыкаў". Па выдаленьні ТОшніка атрад будзе на пэўны час закрывацца для вольнага доступу. Прымаць новых байцоў праз асабістыя запрашэньні застанецца магчымым.



Нагадваю, што нам па-ранейшаму абыякава зь якой ты краіны і які маеш узровень - калі Беларусь у тваім сэрцы, зброя ў руках ды сам ты можаш хоць неяк паразумецца з таварышамі, то выбірай адзін з варыянтаў нашае формы "Крылы Вольнасьці" і далучайся да лісоўчыкаў:



Мы не выкарыстоўваем рамкі, але прапануем ахвотнікам падкрэсьліць сваю індывідуальнасьць разьмесьціць асабісты элемэнт на атрадным тарку альбо самастойна прыдбаць сабе аватарку па пошукавым запыце "lisowczycy":


Кожнаму чалавеку, а тым больш байцу вайсковага атраду, належна паводзіць сябе адпаведна пэўным нормам й імпэратывам, калі ён не зьбіраецца дэградаваць да стану насельніка жывёльнага сьвету. Лісоўчыкі - не выключэньне з гэтага правіла. Мы імкнемся стаць узорам ебеларускага ваяра й дзеля гэтага ў нашым асяродку быў распрацаваны Кодэкс лісоўчыка - збор правілаў й прынцыпаў сумленных паводзінаў нашых байцоў на полі бітвы ды ў паўсядзённым э-жыцьці.



Кодэкс лісоўчыка:

1. Беларусь перадусім. Усе нашыя намаганьні толькі дзеля Айчыны.

2. У любых умовах паводзіць сябе годна, размаўляць стрымана і ветліва.

3. Дапамагаць таварышам, калі яны гэтага просяць і самастойна прапаноўваць дапамогу.

4. Не ўступаць у спрэчку ня маючы асабістага абгрунтаванага меркаваньня.

5. Ані словам, ані дзеяньнем не абражаць як таварышаў, так і ворагаў. Не адказваць на чужыя абразы.

6. Не перабіваць без дамоўленасьці мэдаль Героя бітвы суайчыньніка, калі няма пагрозы страціць перавагу.

7. Падчас важных бітваў прапарцыйна разьмяркоўваць свае ўдары па раўндах, каб выйграць бітву цалкам, а ня толькі адзін раўнд.

8. Не марнаваць энэргію і зброю без патрэбы.

9. Вольныя грошы накіроўваць на апгрэйд трэніравальных пляцовак. Лісоўчыкі - ваяры, а не гандляры.

10. Па першай магчымасьці выконваць просьбы й асабістыя даручэньні гетмана ды камандзіраў.




Абірай свой шлях сам, браце!

Гетман лісоўчыкаў Чорны Война