Вераснёвыя Пiсьменнiкi!

Day 1,775, 11:08 Published in Belarus Belarus by plovets


Бывайце здаровы, шаноўнае спадарства!!!

Сёняшнi выпуск «Нашай Праўды» я хачу прысвяцiць усёж такi не заклiкам да барацьбы (хаця канешне гэта ў нашым становiшчы не менш важна), а крыху адысцi ў бок да лiрыкi.
Як Вы ўсе ведаеце амаль падышоў да свайго заканчэння месяц верасень. А ў верснi ў некаторых пiсьменнiкаў беларускiх быў Дзень Нараджэння!!! Хацелася б успомнiць некаторыя iмены.

Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Алесь Адамовiч (3 верасня 1927 года).
Польскі i беларускі пісьменнік, аўтар 30 кніг Сакрат Яновiч (4 верасня 1936 года).
Беларуская рускамоўная пiсьменнiца Вольга Грамыка (13 верасня 1978 года).
Беларускі пісьменнік і журналіст Андрэй Шашалевч усiм больш вядомы
як Андрэй Мрый (13 верасня 1893 года).
Беларускi паэт, музыка, спявак i мастак Лявон Вольскi (14 верасня 1965 года).
Беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец Сяргей Дубавец (17 верасня 1959 года).
Беларускi паэт, перакладчык мастацкiх твораў, вучоны ў галiне тэхнiчнай кiбернетыкi Генадзiй Рымскi (19 верасня 1936 года).
Беларускі мовазнавец і пісьменнік Фёдар Янкоўскi (21 верасня 1918 года).
Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец Уладзiмiр Адамчык , якi больш вэдомы як Адам Глобус (29 верасня 1958 года).
Беларускi i польскi пiсьменнiк i паэт Игна́цы Хо́дзько (29 верасня 1794 года).
Беларускi паэт, перакладчык, літаратуразнавец, фалькларыст I грамадскi дзеяч Нiл Гiлевшч (30 верасня 1931 года).


Вiншуем нашых славутых землякоў!!!!!!!!!!!!!!!



АЛЕ!!!
У гэтым месяцы, а дакладней 17 верасня споўнiлася 100 гадоў са Дня Нараджэння беларускага паэта i перакладчыка, Народнага паэта БССР (196😎, Акадэміка АН Беларусі (1972), Лаўрэата літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровага грамадзяніна горада Мінска (1987) Яўгена Iванавiча Скурко!!! (Калi хто не ведае – я гавару пра Максiма Танка).




Творчы шлях гэтага славутага пiсьменнiка быў складаны i напружаны . Але не гледзячы на ўсе жыццёвыя складанасцi (а ў каго iх не было?) Максiм Танк пакiнуў нам, сваем нашчадкам вялiкую колькасць вершаў, паэм i вершаваных зборнiкаў. Умаксим Танк напiсаў шмат твораў пра каханне, на ваеную тэму, на тэму шчасця iастацтва. Але асноўнае месца ў творчасцi паэта займаюць вершы пра РАДЗIМУ, пра РОДНУЮ МОВУ, пра РОДНЫЯ МЯСЦIНЫ. Вiншуем!!!

РОДНАЯ МОВА. Максiм Танк.

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.