Адукацыйныя пытаннi!

Day 1,784, 11:26 Published in Belarus Belarus by plovets
Вiтаю Вас, шаноўнае спадарства!

Сёняшi мой артыкул прысвечаны тэме адукацыi ў еБепарусi.



Я хачу спытаць у Вас, паважаныя грамадзяне беларусы: як Вы ставiцеся да вучобы? Напэўна ў шмат каго з Вас зараз узнiкла станоўчая думка. 🙂 Але вучоба вядзе нас да адукацыi. А як усе ведаюць, з адукаваным чалавекам i пагутарыць пра цiкавыя рэчы магчыма, i даведацца то, чаго раней не ведаў можна.
Дык давайце паразважаем: якая адукацыя ў еБеларусi i як адукаваны мы з Вамi.
На гульнявым абшары еБеларусi працуюць еУнiверсiтэт i еШкола.
У еШколе вучаць гульцоў, якiя толькi пачынаюць асвойваць свет гульнi, даюць парады i дапамагаюць правiльна прыносiць карысць нашай вiртуальнай краiне. Ва ў еШколе гульцам дапамагае спадар Eugene Just II.
еУнiверсiэт – «арганiацыя», якая дапамагае больш сталым гульцам. Усе веды, якiя гульцы набываюць у еШколе, тут практыкуюцца i паглыбляюцца. Усё гэта праходзiць пад кiраўнiцтвам паноў Filezafi i justacoin.
Кiраўнiкам еШколы i еУнiвесiтэта за iх працу асабiста кожнаму «ДЗЯКУЙ»!!!

Але не ўсе гульцы нашай маленькай еКраiны жадаюць навучацца. I не ўсiх тых, хто хоча навучацца прымаюць у вучнi. Некаторыя ў захапленнi гульнёй не паспяваюць нават часта чытаць артыкулы пра вiртуальнае жыццё ў самой еБеларусi.

Вось чаму я даволi часта задаю сабе пытанне: чаму нашая прэса не можа выконваць адукацыйную ролю? Якую-нiякую iнфармацыю пра былое i сучаснае сапраўднай Беларусi можна было б размяшчаць на старонках нашых часопiсаў. I расшырванне кругагляда гульцоў, I карысць для журналiстаў.



Вось напрыклад.
Да майго апошняга артыкулу (каму цiкава http://www.erepublik.com/ru/article/-i-i-i-1-2129750/1/20) пра беларускiх пiсьменнiкаў былi розныя каментарыi: каму спадабалася, а каму i не, а некаторыя, нават, адкрылi для сябе штосьцi новае (што мне, як аўтару, вельмi прыемна). Але мне казалi, што трэба пiсаць артыкулы па тэме еБеларусi. А я толькi хацеў падзялiцца чымсьцi новым i цiкавым з Вамi.

Таму ў каментах пасля артыкулу я хачу пабачыць Вашу думку на наступныя тэмы:
«Ці патрэбна адукацыя гульцам eRepublik?»
«Цi трэба ў часопiсах размяшчаць пазнавальныя артыкулы?»


Загадзя дзякуй за Вашы думкi!!!