[Husaria] Адкрываем набор новых байцоў [BE]

Day 1,936, 02:49 Published in Belarus Belarus by Jan Karal Chadkievicz


Музычная тэма

Крылатыя Гусары - напэўна, самыя апазнавальныя і вядомыя ваяры Рэчы Паспалітай. Адзін толькі іх выгляд у поўным узбраенні, апранутых у леапардавыя або мядзведжыя шкуры і шолах крылаў, якія развіваюцца на ветры, выклікаў страх ў сэрцах падданых і шведскага караля і расейскага цара і турэцкага султана і казакоў Хмяльніцкага.

Ян Караль Хадкевіч Гетман Вялікі Літоўскі і сын Беларусі, у бітве пад Кірхгольмам разграміў 11 000 шведаў, маючы толькі 4000 крылатых гусар.


Я. К. Хадкевіч у бітве пад Хоцінам

Крылатыя гусары прынеслі яшчэ шмат перамог нашай айчыне, напрыклад перамогу над Асманскай Імперыяй у Хоцінскай Бітве ў хаўрусе з запарожцамі, або перамогу над расейска-шведскім войскам пад Клушынам.

Наш атрад створаны, каб уславіць гэтыя падзеі ў еСвеце і аднавіць былую славу гусар.

Калі Бог з намі, то хто супраць нас? (Лозунг Рэчы Паспалітай).



І зараз атрад Husaria Belarus адкрывае набор новых байцоў.

Трохі пра нас:

Наш атрад з'яўляецца філіяй польскага MU Husaria. У першую чаргу мы пазіцыянуем сябе як беларускі атрад і супрацоўнічаем з Міністэрствам Абароны, гэта значыць што ў выпадку вайны ў Беларусі, наш прыярытэт заўсёды будзе ў бітвах за Беларусь.
У звычайны жа час, мы змагаемся разам з асноўнымі падраздзяленнямі атрада. У асноўным гэта бітвы з удзелам Польшчы ці краін альянсаў TWO / CoT. Забаронены ўдзел у бітвах супраць Украіны.



Уступіўшы ў наш атрад, вы атрымаеце:

* Цёплае і дружалюбнае становішча.
* Добрае забеспячэнне (вяртанне 120% танкаў калі б’еце па загадзе).
* Удзел у самых эпічных і важных бітвах еСвету, вы будзеце назіраць, як арганізаваны ўдар, у патрэбны момант, змяняе зыход бітвы.
* Выкарыстанне самых новых і дасканалых метадаў, як атрыманне загаду праз скрыпт або выкарыстанне сэрвісу egov4you.



Умовы прыёму ў атрад:

1. Грамадзянства Беларусі.
2. Валоданне мовамі: беларуская / руская / украінская. Валоданне польскай вітаецца, але не з'яўляецца абавязковым.
3. Актыўнасць: магчымасць заходзіць у гульню 2 разы на дзень або больш.
4. У атрад прымаюцца байцы 2-4 дывізіёнаў. Сіла мінімальнага для ўступлення ўдару з q7 зброяй для другога дывізіёна роўная 2 000, трэцяга - 4 000, чацвёртага - 8 000. Праверыць свае страты вы можаце з дапамогай калькулятара. Калі вы не праходзіце па патрабаванням мінімальна ўдару, пры актыўнай гульні можа быць зроблена выключэнне.
5. Нашэнне атраднай формы. Не забаронена стварыць самому сабе унікальны аватар з сімволікай атрада.



Стасункі адбываюцца праз форум (агульны атрадны), IRC канал (агульны атрадны) і скайп-чат (толькі беларускага філіяла).



Трохі аб тым, як мы ваюем:

1. Для пачатку, вам трэба зарэгістравацца на сэрвісе egov4you.

2. Затым устанавіце скрыпт. Пасля ўстаноўкі скрыпту, на версе старонкі з гульнёй, з'явіцца панэль з загадамі:



Давайце яе разбярэм:

HusZbon / Egov: Link - гэта спасылка на мінібітву ў сэрвісах HusZbon або egov4you. Як імі карыстацца разбяром пазней.
Bitwa # X: Link - гэта спасылка на бітву. Часам можа быць адразу некалькі бітваў.
div1- 0 | div2 - X | div3 - Y | div4 - Z - гэта колькасць "забойстваў", якое трэба зрабіць байцу кожнага дывізіёна. Кожнае "забойства" складае выкарыстанне 40 энергіі.

Гэта значыць, калі напісана "div2 - 20", значыць баец другога дывізіёна можа зрабіць удараў на 800 (20 * 40) энергіі.
Забаронена выкарыстоўваць у бітве больш энергіі, чым паказана ў загадзе. Бо тады вам можа не хапіць энергіі на ўдар у наступнай бітве.
Часам у загадах пішуць "divX - 999" - гэта значыць, што можна выкарыстаць усю наяўную энергію на ўдары.

4. Для таго што б атрымаць забеспячэнне за ўдар па загадзе, трэба карыстацца сэрвісамі HusZbon або egov4you. Давайце іх разбяром:

У выпадку egov4you:

# 1 Націсніце на "view".


# 2 Затым "join minibattle"


# 3 Праверце, ці egov адкрыў мінібітву правільна.


# 4 Калі скончыце біць, зачыніце мінібітву і праверце што egov залічыў яе правільна.


У выпадку ж сэрвісу HusZbon, дастаткова ўнесці свой ​​ID падчас загаду.



Калі вы зацікавіліся уступленнем у наш атрад, напішыце мне PM.



Варыянты атраднай формы:


Менская харугва

Архангел Міхаіл для ўкраінцаў

Арол для палякаў

Агульны атрадны варыянт