Праграма Eugene Just II

Day 2,295, 06:47 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, паважаны жыхар еБеларусі!

Тэрмін сп. vadzimir надыходзіць да лагічнага заканчэння. На самой справе, сп. прэзідэнт паказаў сябе з самага лепшага боку. Нашая краіна зараз у альянсе ASTERIA. У той жа час, знешнепалічытнае становішча становіцца вельмі цікавым, бо суседнія краіны: Ўкраіна, Літва, Латвія, Польшча, Расія - знаходзяцца ў варожым нам альянсе. Вайна з Латвіяй даволі прадуктыўна пампуе рангі і ўзроўні кожнага з ваяроў нашае краіны, тым самым падтрымліваецца стабільны ўзровень зацікаўленасці.

Разам з тым, вельмі прыемна, што зносіны з Літвой, Украінай не нейтральныя, а хутчэй за ўсё сяброўскія. Зразумела, што ў хуткім часе краіны-заснавальніцы будуць дыктаваць умовы існавання краінам, моц якіх невялікая, але я вельмі рады, што гэтыя дзве краіны хочуць і жадаюць супрацоўнічаць, а не ваяваць з намі. І гэта добра.

Што я магу распавесці пра сябе? Туклічыў, гуляю ўжо 3 гады ў рэпу. Некалькі разоў быў амаль на ўсіх пасадах (нават ў Міністэрства абароны меў магчымасць працаваць). Разам з камандай перакладчыкаў, мы стварылі беларускамоўную лакалізацыю, якая не падабаецца 33% жыхароў еБеларусі. Кожны раз, калі нехта скардзіцца на пераклад, я прашу напісаць мне паведамленне, але за 1.5 гады існавання лакалізацыі толькі 4 асобы напісалі паведамленне з парпановай змяніць альбо дадаць штосьці ў пераклад. Е-нацыяналіст 🙂, шчырая й прагная да дапамогі ў РЖ асоба.

Ужо быў прэзідэнтам 2 тэрміны, але ўсім спадабаўся мой другі тэрмін, таму што штаб Міністэрства абароны здолеў захапіць некалькі абласцей Расіі, а потым выйсці на Фінляндыю, захапіўшы 2 рэгіёны з дапамогай Эстоніі.

Засяроджу вашую ўвагу непасрэдна на праграме ў сакавіку.



Унутраная палітыка

Прэзідэнт павінен адказваць на ўсе пытанні народа. Кожны дзень будуць праводзіцца размовы з 19:00 па 21:00 празў IRC. (chat.mibbit.com #belarus
Работа міністэрстваў будзе максімальна эфектыўна арганізавана. Лічу, што мая задача - не ўплываць на работу кабміна, а даваць магчымасць людзям самастойна дзейнічаць, бо давер - самае галоўнае ў гульні. Маеш давер - маеш кульны кабінет.

Зараз ідзе набор у кабмін, таму любы жыхар, хто жадае працаваць у МЗС, калі ласка, напішы мне ліст.



Кабінет:

1. Нам. міністра абароны: сСсNUEVEOCHOcCc.

2. МЗС: vadzimir. Пасады намеснікаў вакантныя

3. Міністр фінансаў: zMensk II

4. МінІнфа: Jahsis_killuminati

5. Міністр дэмаграфіі: Dark.Killer, нам - Kiryl Z Mensku

6. Прэм'ер-міністр: Chorny Wojna.

Справаздачы будуць кожны тыдзень, таксама праз гугладакументы будзе весціся маніторынг працы міністрэрстваў.



Знешняя палітыка

Краіна будзе мець сродкі на падтрымку колькасці падпісаных МРР. Адпаведна з гэтым, удасканаленне зносін паміж краінамі ASTERIA, на маю думку, будзе мець значны поспех у перспектыве. Канферэнцыі і зборы ў альянсе будуць з прадстаўнікамі Беларусі. А гэта азначае своечасовую перадачу інфармацыі па ўсім кабінеце міністраў. Краіна набывае аўтарытэт у новым альянсе, і я спадзяюся, што павышаць якасць зносін з нашымі хаўруснымі дзяржавамі неабходна.

Таксама, Беларусь будзе рабіць усё магчымае на захаванне добрых зносін з суседзьмі, бо ў рэаліях гульні ад гэтых зносін у першую чаргу будзе залежыць поспех у ваенным плане.



Армія

Дзяржаўнай арміі пакуль няма ў краіне. Я не магу сказаць, што гэта дрэнна. Цікава, што некалькі тыдняў таму сп. Палтавец прапанаваў аб'яднацца атрадам дзеля каардынацыі. Не захваліць гэтую ідэю нельга. Сапраўды, калі з'явіўся адзіны цэнтр каардынацыі разам з МА, стала больш-менш зручна выдаваць загады ваярам.

Каб удасканаліць гэтую сістэму я прапаную тым, хто карыстаецца Firefox, усталяваць скрыпт з загадамі МА - вось спасылка. Тым самым ваяры будуць мець самую свежую інфармацыю. Гэтаксама, важна мець добры стратэгічны запас зброі. Разам з міністрам абароны ў сакавіку я паспрабую ўдасканаліць сістэму забеспячэння ваяроў правізіяй і зброяй.




Эканоміка

Зараз падаткаў Беларусі крыху не хапае для падтрымкі пакету МРР (8-9), таму будзе ўнесена прапанова па павелічэнню ПДВ да 5% (зараз 3😵. У іншым выпадку, трэба будзе альбо дасылаць свае ўласныя грошы на рахунак дзяржавы, альбо адмаўляцца ад важных МРР.

Беларускі банк вельмі добра паказвае сябе, актыўна гуляючы як на ММ, так і на ўнутраным рынку. Гэтая дзейнасць, спадзяюся, будзе працягвацца ў сакавіку.



Новыя гульцы

Беларусь мае добрых ментараў, але часта іх праца амаль нябачнаая. Таму будзе створаны агульны дакумент, куды кожны з ментараў будзе занатоўваць актыўных новых гульцоў,. Тым самым, кожны з жыхароў Беларусі зможа потым дапамагчы пачаткоўцам. Плаціць ментарам за працу буду з уласных кішэняў.

У дадзены момант, мяне падтрымлівае мноства партый. Я ведаю, што гэта вялікая адказнасць, бо на мяне разлічвае амаль уся краіна. Спадзяюся, што апраўдаю выказўаны мне давер у наступныя 30 дзён.

Дзякуй за ўвагу.

Жыхар маленькай Беларусі
Eugene Just II