[МЗС] Украіна развіталася з EDEN.

Day 2,048, 08:08 Published in Belarus Hungary by Danatelus

Паважанае спадарства!

Як ужо было абвешчана прэзідэнтам еУкраіны Valeviko, учора ўвечары скончылася галасаванне па Закону аб выхадзе Украіны з альянсу EDEN. Фактычна ён ужо не існуе, але там прысутнічалі (і цяпер ёсць) краіны, якія пакуль не вызначыліся ці не гатовыя выбраць для сябе іншы альянс, або думаюць пакуль застацца нейтральнымі. У мінулым месяцы ў Украіны не было кангрэса, таму паводле механікі гульні яны не маглі пакінуць гэты альянс.

Valeviko: Мы ўжо не першы месяц кажам пра тое, што мы выбралі праТВО курс і прыкладзем максімум намаганняў на дасягненне гэтай мэты. Таму выхад з мёртвага альянсу досыць лагічны пры наяўнасці кангрэса, што мы і зрабілі.



Valeviko: Адносна EDEN ёсць вельмі шмат меркаванняў, як станоўчых, так і адмоўных. За ўсю гісторыю знаходжання ў гэтым альянсе ў нас былі ўзлёты і падзенні, але не варта забываць, што знаходжанне ў дадзеным альянсе нам дало сапраўдных сяброў. І хоць цяпер, магчыма, мы і не ў адным альянсе з імі, але мы заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Таму, думаю, варта падзякаваць EDEN, найстарэйшаму альянсу ерэпы. Ён, як стары дзед, які ведае, што ўжо трэба на супакой, трэба даваць дарогу маладым.
А мы з настальгічнымі ўспамінамі развітваемся з EDEN і рухаемся далей. Нас чакае яшчэ шмат цікавага. Спадзяемся, што ўсе нашы сябры па EDEN будуць рухацца разам з намі.

Бывай EDEN, стары сябар!


З павагай,
Часовы павераны еБеларусі ў еУкраіне


BLB Life - [ЖББЖ] - "Жыццё і барацьба беларускага жаўнера"