[Diariusz] "Пагоня" ідзе на дапамогу Ўкраіне

Day 2,773, 23:21 Published in Belarus Lithuania by Schrodingers Nun


Шалом у ваш дом, паспалітыя!

Цёмныя хмары, гнаныя лютым усходнім ветрам, насоўваюцца на шырокі Дніпро, забіраючы нібы душу ў адыходзячага да пана Бога залацістае зьзяньне кіеўскай Сафіі ды спыняючы палёт сонечных праменьняў да няскоранай Хорціцы. Пан гетман гэтак жа пахмурна пазірае ўдалеч, туды, задкуль чорная душа чорнага гаспадара маскоўскага Крамлю Магабы насылае праклятыя хмары, наўздагон якім чорнай жа навалай імчаць баявыя бураты і прадстаўнікі іншых карэнных народнасьцяў Расейскай Фэдэрацыі. Шал, што сьвярбіць маскавіцкім качэўнікам трывалай занозай, раз за разам утварае зь людзкога мора магутныя хвалі, што нібы пена піва падкатываюць да адкрытага горла маці гарадоў рускіх...


Дык вось, спадарства, хто з вас больш-менш актыўна працягвае гуляць у гэтую гульню, той ужо меў шчасьце ці няшчасьце заўважыць, што раскол паміж краінамі блока анты-Астэрыя працягвае паглыбляцца без усялякага дадатковага ўмяшальніцтва сэрбаў ды іхных хаўрусьнікаў. Зразумела, што нікому не прыемна працягваць гульню, у якой твая краіна стаіць на каленях і нават абамку-абізянку нельга ў гэтым абвінаваціць, бо гульня глыбока віртуальная, а значыць вінаватым можна лічыць толькі сябе і, адпаведна, сваіх хаўрусьнікаў, якія "мала дапамагаюць". Гэтым разам, раскол вырашыла паглыбіць Расея, даволі спрытна, то бок за 2 тыдні, здолеўшы вырашыць пытаньне зь перакрыжаванымі MPP і вайсковай дапамогай, пасьля чаго гэтак жа жвава атакавала Ўкраіну.

Чаму гэта так важна для беларусаў? Калі вы памятаеце, то на момант сыхода з альянсу LETO урадам быў абвешчаны курс на паглыбленьне ўзаемадзеяньня з найбліжэйшымі для нас краінамі, а менавіта з Украінай, Летувой, Грузыяй і Польшчай. Нечаканы ўздым Польшчы з зашчокапасасацельнай на зашчокудавацельную пазыцыю празь зьмену полавых партнэраў, то бок пераход у стан краінаў Астэрыі, пакінуў апошнюю па-за бортам нашых намаганьняў. Уласна, палякі ўжо даўна гуляюць ў нейкую своеасаблівую вэрсыю eRepublik з унтэрмэншамі і Вялікай Прыўкраснай Польшчай. Ну й халера зь імі.


Аднак, з-за палякаў у аблогу трапіла Летува, на дапамогу якой мы разьлічвалі ў вайне з Латвіяй. У нейкай ступені з-за гэтага мы і маем тое, што маем, то бок добраахвотна-прымусовую арэнду 5 з 6 нашых карэнных рэгіёнаў Румыніяй, што закрывае нас ад іншых агрэсыўных суседзяў, дае магчымасьць заставацца на мапе і самім кіраваць сваімі падаткамі. Чым, уласна, добрыя гульцы пасьпяхова і займаюцца. Нажаль, мы ня ў стане дапамагчы Летуве, бо змагацца супраць адной з наймацнейшых краінаў гэтага сьвету - што лупіць гарох аб сьцену. У гэтым выпадку толькі час загоіць раны.

Такім чынам, вымалёўваецца карціна, па якой дамаг, прадукуемы Беларусьсю, зможа нешта вырашыць толькі ў войнах 2 з 3 нашых найбліжэйшых хаўрусьнікаў, то бок Грузыі з Украінай. Грузыя больш-менш пасьпяхова суіснуе з Турэччынай і пакуль абыходзіцца сваімі сіламі. А вось братам-украінцам насамрэч трэба дапамагчы і менавіта зараз. Думаў я цяжкую думу як гэта можна было б зрабіць папрыгажэй ды паэфэктыўней і надумаў, урэшце, стварыць філію атраду Міністэрства абароны "Пагоня" ва Ўкраіне. Сутнасьць простая: усе загады будуць ставіцца выключна за Ўкраіну, гэтак жа, як і СО, а атрадны дамаг адлюстроўвацца ў агульнаўкраінскім рэйтынгу. Тэрмін актыўнасьці атраду - да заканчэньня вайны з Расеяй, што зараз ідзе поўнай хадой і далёка не на карысьць украінцаў. Гэтаксама я запрасіў у атрад сваіх сябраў зь Летувы, папярэдне патлумачыўшы ім што і зь якой мэтай робіцца. Таму, даволі верагодна, што атрад стане беларуска-летувіскім, а можа й не.


Агулам, калі мы хочам паказаць украінцам, што беларусы могуць быць добрымі хаўрусьнікамі (у чым яны зараз сумняваюцца, скажу вам шчыра), здольнымі працягнуць руку дапамогі ў важны момант, то самы час гэта зрабіць. Таксама думаю, што кароткатэрміновая камандзіроўка, на два-тры тыдні, у атрад, камандзір якога будзе цалкам засяроджаны на бітвах Украіны з Расеяй, вам таксама не зашкодзіць, прынамсі, для пашырэньня вайсковага досьведу. І на апошняе нагадаю, што бульба смачнейшая з кропам. Гайда катаць вату!