[CP] Cabinet of Ministers || Вітальны артыкул

Day 2,147, 06:30 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Belarusian government:

Prime minister - KevinLaland
Minister of Information - Valentinych, vMoI - Mikita Siemjanenka
Minister of Finance -zMensk II, vMoF - Ivgen13
Minister of Demography - ZmicierKK, vMinDem - sheva shevikzt
Minister of Defense - cCcNUEVEOCHOcCc, vMoD - Alfonso Javier, aMoD - WolverineBY and adswebmaster
Minister of Foreign Affairs - vadzimir, vMoFA - Danatelus, aMoFA - cCcNUEVEOCHOcCc


Андрэй Раманкевіч - Ці ў далёкім краю...

Дабрыдзень, паненкі ды панове!

Калі вы чытаеце гэты артыкул, то значыць табе засталося 7 дзён мяне абралі новым прэзыдэнтам роднае еБеларусі. Мой папярэднік на гэтай пасадзе зрабіў нямала на карысьць краіны і я хачу запэўніць вас, што таксама прыкладу максымум намаганьняў, каб мілая сэрцу еАйчына й надалей працягвала свой рух да росквіту і сусьветнага панаваньня.

Мая каманда застаецца ў тым жа складзе, які быў пазначаны ў перадвыбарчым артыкуле. Неўзабаве будуць прынятыя ўсе справы і мы пяройдзем да актыўных дзеяньняў.

Па-першае, будзе абмеркаваная праца Міністэрства адукацыі і будуць вызначаныя віды і памеры дзяржаўнай дапамогі пачаткоўцам.
Па-другое, будуць прынятыя захады для барацьбы з “нагібальшчыкамі”, то бок з групай ТО.
Па-трэцяе, будуць прыкладзеныя намаганьні па стварэньні новага бэбі-буму - я ўжо накіраваў шэраг лістоў ў СМІ і спадзяюся на станоўчы адказ.

Націсьніце на выяву, каб убачыць малюнак вышэйшае якасьці

Прыярытэтнымі для краіны застануцца ўсходні й паўночны фронты. Паколькі супрацьстаяць адзін на адзін нашым супернікам мы ня ў стане, то па меры неабходнасьці будуць падоўжаныя ўжо дзейсныя MPP.