[CP] - 3 Выпуск - Агляд падзей у суседзяў [BE]

Day 1,943, 18:02 Published in Belarus Belarus by M.Windu

*Вырашыў скарыстацца шапкай на ангельскай. Здаецца, няблага

Музыка для настрою

Добрага вам часу, паважаны жыхар еБеларусі!

У гэтым артыкуле вы зможаце прачытаць асабістае меркаванне аб ваенных падзеях нашых суседзяў. Спадзяюся, вы адзначыце штосьці важнае для сябе.



1. Латвія і Літва супраць Швецыі


*урон трох краін за тыдзень і за месяц. Тайвань (другі ў спісе) трапіў выпадкова 🙂

У сувязі з вайною паміж Расіяй і Польшчай Asgard дапамагае сваім саюзнікам хоць неяк супрацьстаяць хуткім авалоданням тэрыторый галоўнай краінай з альянсу TWO. Разам з тым, прыярытэты Асгарда стаяць на ўтрыманне нарвежскіх тэрыторый. У гэты час, калі расійскі бок не можа дапамагчы шведам ды фінам, Латвія ды Літва не марнуюць часу, паступова захапляючы вобласці ў Швецыі.

Літва пашырае тэрыторыі, атрымліваючы дадатковы бонус да вытворчасці ў 20% як на ежу, так і на зброю (Scania i Smaland). Шведы чакаюць магчымасці ўзняць паўстанне ў Сканіі. Разам з тым, Літва рыхтуецца да атакі. UP😨 Літва атакавала Gotaland.


*Літва супраць Швецыі. Дні 1943-1944. Літва пазначана чырвоным, Швецыя - сінім. 1 - паўстанне супраць Расіі. 2 - супраць Літвы

Латвія не глядзіць на свойго суседа і таксама вырашыла прыбраць сабе некалькі абласцей у Швецыі. Разам з тым, шведы паспяхова ўзнімаюць паўстанне ў Готландзе, адначасова атрымліваюць паразу ў бітве за Norrland and Sameland.

Прыярытэты Латвіі - клік.


*Латвія і Швецыя. Дзень 1943. Латвія пазначана чырвоным, Швецыя - сінім



2. Венгрыя, Беларусь, Польшча, Расія


*Урон кожнай з краін за тыдзень і за месяц

Венгрыя стварыла даволі добрае надвор'е для сябе ва Ўсходняй Еўропе пасля заключэння пагаднення з Беларуссю і з Расіяй. Акупаваўшы тэрыторыю Ўкраіны, якой далі падыхаць паветрам некалькі дзён, венграмі пачалося асваенне тэрыторый на Паўночным Каўказе. Такім чынам, яны плацяць 46 тысяч валюты, ці 160 голд, за арэнду абодвух рэгіёнаў, трымаючы "фулсэт" на ежу і бонус у 80% на зброю.


*Беларусь, Венгрыя і Расія. Дзень 1943. Беларусь пазначана сінім, Венгрыя - чырвоным

Паўстанне ў Гомелі паспяхова будзе задушана (дзейнічае пагадненне). Такама спроба аўтрыйскіх ваяроў вызваліць вобласці з садавіною хутка скончыцца паразай.

Прыярытэты Венгрыі - клік.

Расія вырашыла сканцэнтраваць свае сілы толькі з барацьвой супраць Польшчы, але гэта вельмі складана - падтрымка альянсаў адчуваецца, Асгард дапамагае, але ўсё роўна змагацца супраць не хапае сілы. Атрымаўшы паразу ў бітве за Цэнтральнае Чарназем'е, Расія чакае наступнай атакі суперніка. Разам з тым пачалося паўстанне на Ўрале. Паўстанне нарвежскіх ваяроў, нягледзячы на прыярытэты Асгарда, пакуль не мае добрага выніку для расійскага боку.

Увогуле можна падумаць, што расійцы спрабуюць крыху пачакаць, падрыхтавацца да наступнай атакі і аказаць добры супраціў войскам польскім. Што ж, час пакажа. Не буду апісваць сітуацыю з вайной Расія-Польшча - гэта добра зрабіў xoni у ягоным артыкуле.

Прырытэты Польшчы - клік.



Які можна зрабіць вынік з усіх падзей вакол Беларусі? Асгард можа супрацьстаяць Літве і Латвіі, але без дапамогі Польшчы і з дапамогай Расіі. Расія не можа супрацьстаяць Польшчы з дапамогай краін з альянсаў CoT, Asgard ды EDEN, толькі з дапамогай наёмных атрадаў.

У Новым Свеце стварылася сітуацыя, калі няма альянсаў, якія разам маглі б супрацьстаяць TWO. Пакуль што TWO - самы магутны саюз у гэтай гульні. І калі не адбудзецца паўторны падзел альянсаў і не знойдзецца новага альянсу, што зможа супрацьствяць TWO - гульня застанецца сумным тэатрам аднаго акцёра.

А што з Беларуссю? Нашая краіна апынулася вакол двух альянсаў: TWO i CoT (Літва). Хочацца ўзгадаць апытанне сп. Мітрэйкі наконт таго, куды нам ісці і правесці паралель з дадзеным артыкулам. Ці хочацца нам быць на баку пераможных краін, прымаючы ўдзел у бітвах супраць былых сяброў і пакінуўшы мары аб сяброўстве з Asgard? Альбо можа пайсці ў саюз, дзе Балгарыя будзе чакаць Расію, і потым супрацьстаяць краінам з EDEN?

А можа ўсё-ткі пачакаем, га?



На тым сёння ўсё. Поспехаў вам, жыхар!

Прэзідэнт Беларусі,

Eugene Just II