[CP] Падзяка

Day 2,269, 13:51 Published in Belarus Belarus by Doctor Antirus


Дзень добры спадары,

Сёння апошні дзень на пасадзе СР еБелaрусi. І перш за ўсё я б хацеў падзякаваць усім хто галасаваў за мяне, падтрымліваў маю палітыку і дапамагаў мне паўсядзённа.
За маю кароткую канденцыю, мы вызваліліся ад еБалгарыі, адбілі подлую атаку Латвіі, аднавілі працу міністэрстваў і злавілі нямала фана.

Зараз у еБеларусі выбары і пераможца будзе весці сваю палітыку, таму жадаю яму поспехаў у гэтай справе.



Выказваю шчырую падзяку камандзе МЗС - Ivan Blok37, Mitreiko - вы заўсёды трымалі беларускую дыпламатыю на годным узроўні.
Дзякую Кабінету Міністраў якія працавалі і стараліся працаваць хоць не заўсёды быў час на працу ў міністэрствах праз РЛ, але гульня гэта гульня, РЛ само сабой важней.
Дзякуй амбасадарам - інфармавалі і паляпшалі нашы адносіны з дружалюбнымі краінамі.
Дзякую Chorny Wojna, Jahsis_killuminati, Kelera, Mitreiko - за дапамогу з перакладам артыкулаў, дзякуючы вам, беларусы чыталі артыкулы на дзяржаўных мовах.

Дзякую народу Беларусі і ўсім саюзнікам якія адстойвалі нашы інтарэсы і дапамаглі захаваць тэрытарыяльную цэласнасць.


І калі я кагосьці пакрыўдзіў - прыношу прабачэння.



З найлепшымі пажаданнямі,
Прэзідэнт еБеларусі - Doctor Antirus