[Партыя аматараў піва] Уладу Чорным! Перадвыбарка Chorny Wojna.

Day 2,125, 03:13 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Шалом у ваш дом, панове!

Заўтра шаноўныя аматары піва мецімуць магчымасьць абраць новага старшыню нашае партыі. Я набраўся крыху нахабства, а дакладней закінуўся парай кухляў упадабанага ўсімі добрымі людзьмі напою, і вылучыў сваю ўласную кандыдатуру ў выбарчы сьпіс.

Мяне вы ведаеце як партыйнага скарбніка і штопятнічнага карчмара "Зламанага рогу". Я ведаю вас як яснавяльможных паноў ды паненак і маіх сяброў. Большую частку справаў можна вырашаць праз наўпроставую залежнасьць ад паўнаты налітае шклянкі, таму ня буду ўдаваць зь сябе беланарвэскую цнатлівіцу і адразу выкладаю на стол свае прапазыцыі:


1. Далейшая падтрымка сяброў ПАП і ваяроў атраду бірсэркаў ежай і танкамі, як у добры час, так і ва ўсялякія крызысы
2. Дэмакратычнасьць і поўная адкрытасьць у абмеркаваньні партыйных справаў
3. Павага да простага гульца і адсутнасьць зьняважліва-мэнтарскага налёту гаўністасьці ў размове

Галасуйма сэрцам! Налівайма пуза! Уладу Чорным!

З намі Піўны Бог!