[Belarus Support] Сяброўскі квэст

Day 2,184, 03:14 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY


Дабрыдзень, панове!

Хуткая сацыяльная адаптацыя грамадзянаў - падмурак посьпеху любое дзяржавы, у тым ліку і нашае. Немагчыма ўзгоднена кіраваць войскам дзікуноў, альбо даводзіць адзіна правільную лінію Партыі й Камсамолу, калі ўрад існуе асобна ад народу, а сам народ таго й глядзі разьбяжыцца па Белавежскай Пушчы, каб жыць нібы палесскія рабінзоны.

Наша хата з краю!

Каб чуваць было добра ў абодва бакі, а таксама каб твой сяброўскі шаўт не нагадваў артхаўзны фільм, дзе падзеі адбываюцца раз на гадзіну, Міністэрства адукацыі распачынае новы этап Сяброўскага квэсту! Твае сябры - нашыя грошы!

Як прыняць удзел у квэсьце даведайцеся крышку ніжэй:

1. Быць грамадзянінам еБеларусі
2. Мець ўзровень не вышэйшы за 29-ты
3. Запоўніць гэтую форму на пачатку й напрыканцы квэсту і дачакацца адказу супрацоўнікаў Міністэрства
3. Дадаць у сябры ня менш за 50, але ня больш за 500 гульцоў (у першую чаргу, кіраўніцтва й сэнатараў еБеларусі, камандзіраў свайго атраду, затым перавага высокаўзроўневым гульцам краінаў TWO і кангрэсмэнам)
4. Атрымаць за кожныя 50 прыдбаных сяброў 100 рублікаў!


Такім чынам кожны ўдзельнік мае шанец павялічыць свой прыватны рахунак на 1,000 рублікаў! Дык чаго сядзім, браце? Гайда ціскаць пімпачкі!



Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!

Міністар адукацыі Chorny Wojna