[Beerserkers] Слава Воршы ўжо ня горша!

Day 2,119, 04:25 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny


Стары Ольса - Аршанская бітва

499 гадоў назад нашыя продкі на чале з гетманам Канстантынам Астроскім абаранілі Маці-Айчыну ад маскоўскіх захопнікаў, якія з утрая большым войскам ірваліся рабаваць ды паліць нашыя гарады й мястэчкі, гвалціць жанчынаў ды зводзіць у палон мужчынаў для продажу на нявольніцкім рынку Астрахані.


Бітва пад Воршай была адной з найбуйнейшых бітваў Эўропы свайго часу. Дзякуючы той славутай перамозе літвіны ня толькі здолелі спыніць агрэсара, але й вызвалілі папярэдне акупаваныя землі, якія ўжо былі абвешчаныя захопнікамі "исконно русскими".

Бірсэркі віншуюць увесь паспаліты люд зь Днём Вайсковае славы! Наш курс па-ранейшаму жэстачайшы й стабільны - 1 кухаль піва роўны 1000хп. Мы наліем кожнаму, хто адзначае разам з намі гэтае сьвята, 1 кухаль задарма, а сябрам Партыі аматараў піва й ваярам атраду Beerserkers - 2 кухлі піва!


Хай гэты дзень асьветліць ня толькі памяць пра мінулае, але й радасьць ад будучых здабытых перамогаў! Усталюйма, урэшце, й свой, ебеларускі Дзень Вайсковае Славы!

600 HP FOR ALL eCITIZENS

Слава Воршы ўжо ня горша! Жыве Беларусь!