{AMAROKA & Biely Liehijon} Востраўскае пагадненьне

Day 2,042, 09:53 Published in Belarus Belarus by Sir Sixpence



Востраўскае пагадненьне (23 ліпеня 2042): палітычныя дамова, якую падпісалі, з аднаго боку, кароль Белага Легіёну, ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Вадзімір, і яго правая рука Dzej Kavuj, а з другога боку — Мікіта Семяненка, князь менскі, і яго правая рука adswebmaster.

Яны дамовіліся пра спыненьне міжусобнай вайны і пра падзел улады ў ВКЛ у складзе саюзнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Пагадненьне было падпісана ў маёнтку Востраў пад Лідай.

Паводле звычаю, удзельнікі пагадненьня ўзаемна прабачылі крыўды і пакляліся ў вечным сяброўстве. Мікіта прызнаваў вярхоўную ўладу Белага Легіёну і прызначаўся намесьнікам караля ў княстве; ён не толькі вяртаў свае вотчыны, але і атрымліваў ад караля новыя землі, і ў выніку атрымаў у валоданне гарады Трокі, Гродна, Ліду, воласці Берасцейскую, Суражскую, Драгічынскую, Мельніцкую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую.

Такім чынам, Мікіта стаў фактычным уладаром Вялікага Княства Літоўскага, а з 2043 пачаў афіцыйна ўжываць тытул Вялікага Князя Літоўскага.


Сутнасць пагадненьня:

1.) Арганізацыя сумесных раздачаў, акцыяў ды конкурсаў, авіяўдараў, а гэтак жа сяброўства на стагодзьдзі.

2.) Сынхроннае whoесошаньне Cыноў Анархіі.

3.) Падтрымка сябрамі партыі "Амарока" падчас выбараў у сойм 25.06.13 партыі "Белы Легіён".

4.) Вылучэньне партыяй "Белы легіён" кандыдатаў ад партыі "Амарока" у сойм падчас выбараў 25.06.13. Такім чынам замацоўваецца супрацоўніцтва паміж партыямі "Амарока" ды "Белы легіён".

Партыі будуць супрацоўнічаць па усіх накірунках і падтрымліваць адна другую дзеля будучыні еБеларусі.


Пегаска нумару: