Аддзячым alfaprimа!!!

Day 1,854, 21:42 Published in Belarus Belarus by plovets

Прывiтанне, паважанае спадарства!!!
Усе, напэўна, ведаюць, што нядаўна са сваёй пасады сыйшоў Мiнiстр Дэмаграфii i адукацыi alfaprime. I яго пасаду заняў спадар pzarebski.
Спачатку я Вам распавяду на глебе чаго адбылася адстаўка.
А склаў свае паўнамоцтвы былы МiнДэм з-за таго, што аднаму гульцу два днi не давалi ежы!!! Здаецца, два днi галадаў маленькi хлопчак i не стрымаў – пажалiўся свайму кiраўнiцтву на дрэнную працу МiнДэма i «поўнае згаладанне насельнiцтва»!!!

А на самой справе гэтыя два днi проста не выдзялялiся грошы з казны на падтрымку пачаткоўцаў.
Але чалавек, якi на працягу 6 дзён палкармлiваў усiх жадаючых так i зыйшоў без падзякi ў цемру. А цi правiльна гэта?
Ён, адышоўшы ад спраў дзяржавы, працягвае падтрымлiваць усiх жадаючых, але ўжо за свой кошт!!!
Дык цi варты ён ганьбы нейкiх там ...??? (прапушчанае слова не прайшло партыйнай цэнзуры)
НЕ, не варты!!!
Таму давайце ўсё разам i кожны паасобку скажам alfaprimу ДЗЯКУЙ за яго цяжкую i чэсную працу!!! (зрабiць гэта магчыма ў каментах пасля артыкулу, або напiсаўшы яму асабiстае паведамленн)
ДЗЯКУЙ табе Сергiй!!!


P.S. Пажадаем поспехаў новаму мiнiстру!!!