Ў! еГістарычны конкурс на 13 +5 голд! (абноўлена)
Kiryl Z Mensku
Старажылы, олдфагі і іншыя, хто ведае!
Даўно хацеў спытаць, чаму "Ў!"?
Па ангельску "Vote!", па-нашаму лагічна "В!" было б, ці накрайняк "У!". Не "Wote" ж...
Нават "Г!" былоб болей зразумела, бо "Голас!"
😃
Я разумею, што "Ў" самая кульная літара ў свеце і яе ўсе павінны ведаць, але ўсё ж. Раскажыце, хто ведае, пра паходжанне "Ў!" у беларускім есвеце.
Маё караценькае даследванне выявіла пост у якім FrankCo ўжыў "ў" у сэнсе Vote ў дзень 1,358, 23:59.
Аб'яўляю конкурс!
Хто знойдзе самы стары камент да артыкула ў eRepublic, у якім літара "Ў" ўжыта ў якасці Vote, той атрымае 13+5г!
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны праз тыдзень, 22 красавіка 2014г. ці ў 2,345 дзень па eRepublic
ЗЫЖ Абнаўлю інфу пра самы ранні пост, каб галда мне засталася:
1,325, 14:02 http://www.erepublik.com/be/article/-1-1816483/1/20
хто старэйшы знойдзе?
ЗЗЫЖ Дзякую F. Simple, які пералічыў у прызавы фонд 10г.
Kobby88 у каментах прапанаваў яшчэ 5 голд пераможцу ад сабе.
Comments
Ўотед жа!
but Voted not Woted
Ў! Добры гулец!
Файна буква)
¡ѢѢ!
Ў! Дзякуй за працу!
Па тэме: беларуская нацыянальная самаідэнтыфікацыя безсэнсоўная і бязлітасная🙂
Алсо ёсьць альтэрнатыўнае меркаванне, што насамрэч "Ў" азначае "Ўот а фак!?"
ў! найлепшы каментары!
Ў! і + аўтару камента за "безсэнсоўная і бязлітасная" ))
вотнул, а так можно?
А хто ж забароніць?
Проста склалася так, каб падкрэслiць што голас з Беларусi.
Мне вось цікава, хто першы ўжыў, як дацямкаў?
ў. Даволі шмат можна растлумачыць адказам "так склалася гістарычна".
Так я і сам магу адказаць, гэта відавочна. Цікава было б пачуць пра працэс гістарычнага складання )
V!
А якая розніца?)) Вось цікавасць)
Ў!!!
ўўўўўўўўўўў
дакіну 5 голд у прызавы фонд. Кірыл, адпішышся па выніках.
Адпішуся абавязкова. Нажаль, здаецца, пакуль ніхто акрамя мяне старую прэсу не гартае.
тоже денюшек подкинул
Ты атрымаў 10.00 Gold ад F. Simple.
Знайшоў яшчэ прышпільней: першы пост за з'яўленне Беларусі на мапе 🙂
http://www.erepublik.com/be/article/belarus-should-appear-1416313/1/20
http://www.erepublik.com/en/article/-by-ru-en-ebelarus-starts-here-1098910/1/20 🙂
Хто ж быў першым? Няўжо нават старажылы не памятаюць?
Дакладна вядома, што мінулай зімой, калі я з'явіўся ў е-рэпаблік так ужо было
Я пакуль, што знайшоў артыкул за 1379 дзень з літарай Ў у каментах. Гэтае пытанне мяне зацікавіла, нажаль зараз няма часу працягваць пошукі
Конкурс скончыцца ў наступны аўторак, таму, ячэ ёсць магчымасць знайсці вольны час. Буду ўдзячны, бо таксама ня маю асабліва шмат часу на пошукі. І таксама важна каб камент быў стары, бо і сёння можна адкаменціць які заўгодна стары артыкул.
[removed]
[removed]
1325 старэйшы калі
Шукаем гуглем
"ў" site:.erepublic.com
і фільтрам да 1 жніўня 2011
можа былі іншыя назвы сайта?
forum.erep...
Гэта той самы, што я знайшоў, ці за эты дзень ёсць больш ранні?
нічога больш. толькі той што ты знайшоў.
спатрэбілася 3 хвіліны 🙂
І здаецца, гугл не шукае каменты, якія хваюцца пад спасылкай "Load more comments" таму яшчэ застацца шанец
Клас. Ты прама думкі чытаеш. Ня далей, як учора задумваўся над гэтым пытаннем, хто ж першым выкарыстаў гэты знак.
Літара "Ў" ёсць такім невялічкім культурным фенаменам, бо яна не абазначае ніякага скарачэння. Нават не імітуе гук.
Бо "Ў" - гэта хутчэй эмоцыя, гэта сціплае праяўленне свайго голасу. Яно адрозніваецца ад усіх іншых галасоў у свеце. Яно ўтрымлівае і ўхваленне, і падзяку, можа разбаўляць гэта дакорам і лёгкай незадаволенасцю. Таму па зместу Ў - гэта больш іерогліф, чым літара.
Прынамсі такімі меркаваннямі я кіраваўся, калі для сябе вынайшаў, як выказвацца ў каментарыях праз ужыванне знака "Ў".
Ў. Дзякуй, асабіва прыемна прачытаць такі адказ ад чалавека які стаяў у вытокаў гэтай традыцыі.