е-Навінкі (№21): Трагічнае (ВЫПРАЎЛЕНАЕ)

Day 2,957, 08:18 Published in Belarus Belarus by Gramadzyanin z Vorshy

Наўрад ці вы гэта прачытаеце:
слухаць довады ня хочаце, ня можаце ды й проста ня ў стане.
Ў чым праблема... ладна зараз ня ў гэтым справа.
Але калі ўсё ж прачытаеце, то, можа, гэта дапаможа,
не дапусьціць негатыўных і непажаданых момантаў
ў будучыні.
.
Я заўсёды быў зацікаўлены ў інфармацыі
аб любых спробах шпротнікаў ў пранікненьні ў кангрэс
і заўсёды дзякуючы падказкам і нагадваньням
ў першую чаргу асабіства вашым
я заўсёды меў магчымасьць сваечасова
адрэагіраваць і адрэгаваць спіс кандыдатаў.
Што, як і пісаў, заўсёды рабіў.
ПАДКРЭСЬЛІВАЮ і зважаю ўвагу:
ніводзін "шпротнік" не праходзіў ад нашай партыі ў кангрэс,
дзякуючы нагадваньням ПанаЛісоўскага.
.
Гэта і нашая зацікаўленнасьць ў адсутнасьці "шпротнікаў" ў кангрэсе.
І гэты інтарэс супадаў з інтарэсам ПанаЛісоўскага.
І гэта быў адзін з асноўных матывываў супрацоўніцтва з ПанамЛісоўскім.
Сярод іншых: арыентавацца ў пачатках вайсковых дзеяньняў
Ў сваім крыўдзівым опусе ПанЛісоўскі жаліўся, што "хітрае цялятка ў дзьвух матак корміцца" (нешта такое...) і я быцам спрабаваў на дзьве касы "атаварвацца". Каб жаба ня мучыла: напішыце ўвесь сьпіс атрыманага: голд, танкі, булкі. Памножце на тры, ды хоць й на дзесяць! Будзе нуль. А наконт нейкай інфармацыі... ну зноў жа пралістайце там свае "паперкі", што акрамя паўстаньняў і... чаго яшчэ... а што там наогул можна ўзгадаць, што я там ў вас ўжо даведаўся!?
Ну дык даведвайцеся ўсё ў нас! Я запрашаю ў атрадны чат ўсіх! Адмыслова, каб ўсё было абсалютна празрыста.
1. Каб не было... скажам мякка (ня будзем пісаць "муD@цкіх") абвінавачваньняў!
2. Таму што ў нас зараз мэта ўнутраннага развіцьця Партыі.
Я асабіста да большага не імкнуся (не асабліва разьбіраюся ў гульнявой механіцы на ўзроўні дзяржавы і міждзяржаўных спраў) і лічу, што і на ўзроўні партыі мы пакуль (на мой погляд) не гатовыя рабіць справу на больш вялікім ўроўні.
Таму толькі ўнутрыпартыйнае развіцьцё.
Таму заходзьце! Самі. Праз мультоў, ботаў.
Альбо вы з-за нежаданьня слухаць робіце "шасьцёрак",
то можна і мультоў не рабіць.
Ў любым вЫпадку -- глядзіце як захочаце!
.
Зноў зачэпім тэму гато, што я там нагроб ад вас дабра
і нажыўся на нейкай выгаднай інфармацыі.
Калі я меў стасункі з вамі, ПанЛісоўскі,
то ад вас я слухаў вашую версію таго, што адбываецца ў е-Беларусі.
Слухаў ад вас і пра W.BY.
І размаўляў пра яго з вамі, ПанамЛісоўскім.
А пра ПанаЛісоўскага з W.BY. не размаўляў...
Што вельмі непрыгожа ў адносінах да W.BY...
Але "абідзіўся" чамусьці ПанЛісоўскі.
Парадокс? Не.
Наадварот вельмі паказальны момант 🙂
І я адкрыта (адкрыта), казаў, што ня буду сьпяшацца
запісваць W.BY (для сябе) ў антыЕ-Беларускія гульцы.
Але вам, Пан Лісоўскі, цяжка ўспрымаць
погляд які не супадае з тым, што вы прапагандуеце,
адкрыты погляд і адкрытае прызнаньне ў гэтым.
.
І я зараз адкрыта напішу, што адкрыта пісаў і W.BY.
(Мяне ПанЛісоўскі Абвінавачваў, што я напісаў артыкул зрабіўшы мульта,
каб "спадабацца Ромку", то зараз станавіцеся ў чаргу, каму я пачну тут падабацца! 😁
Працягну.
Я ня згодны і не падтрымліваю метады вядзеньня барацьбы некаторых гульцоў ў прыватнасьці і ў першую чаргу метады вядзеньня спраў, якімі карыстаецца той, каго называюць "Ромкай".
Для мяне абсалютна непрымальны абражальны тон, ультыматумумы, пагрозы, падман -- метады якімі карыстаецца "Ромка".
І з гэтым я сутыкнуўся асабіста.
Таму я СУПРАЦЬ супрацоўніцтва з тым, каго некаторыя называюць "Ромкай".
Я супраць быў і казаў гэта адкрыта самому W.BY.
.
Таксама я супраць любога хамтсва ў гульні.
Супраць безпадстаўнага хамства скіраваных на асобных людзей.
І ГАЛОЎНАЕ:
я супраць ЛЮБОЙ абразы краіны БЕЛАРУСЬ.
І калі сьвярбіць абразіць партыю =NB=, то пры наяўнасьці трохі большага ўроўню розуму за абсалютна імбіцыльны альбо пры абслютнай адсутнасьці хоць нейкай павагі да краіны і самага малога сумленьня, ТРЭБА знайсьці якісьці іншую магчымасьць абражаць акрамя выварочваньня назвы краіны і абразы краіны.
І ўсё гэта ўжо не пра таго, каго вы называеце "Ромкай", а пра вялікую, і мабыць, большую частку вашай цяперашняй каманды.
І калі б ня гэты статак сброду, то, магчыма, я б хутчэй ці нават адразу вам паверыў пра W.BY, але каб не было сброду, то не было б, магчыма, і гэтай сытуяцыі, што зараз вельмі шкодзіць атмасферы і супольнасьці ў е-Беларусі.
І калі б не вашае, ПанЛісоўскі, цеснае сяброўства з некаторымі гульцамі, то для мяне б не было іншага варянту акрамя супрацоўніцтва (максымальна поўнага) з вамі. Але калі з вамі такія гульцы для мяне варыянт супрацоўніцтва з вамі ня мог пераходзіць больш, чым падтрымліваньне кантактаў і каардынацыя дзеяньняў па недапушчэньню "Шпротнікаў" ў кангрэс.
.
Але слухайце далей сваіх "хітражопых друзей"
і будзеце далей ствараць апанентаў праціўнікаў,
з нязгодных -- ворагаў.
І зараз (як ў адной размове высьветлілася) аказалася, што вашыя недалінгвісты ніасілілі адрозьніць мой тэкст ад гуглеўскага аўтаматычнага перакладу (мне падалося, што пераклад аўтаматычны з-за ня тое, што няўдалага, а нават недарэчнага выкарыстаньня словаў)... і дзякуючы гэтым недалінгвістам мяне абвінавацілі і запісалі ў ворагі.
.
І каб быў розум, то хаця б праз кагосьці мог бы ПанЛісоўскі (калі такі неверагодна ганарлівы) праз кагосьці нагадаць адрэдагаваць выбарчы сьпіс.
(Зноў жа паўтаруся -- гэта і мая мэта не дапусьціць "шпротнікаў" і я заўсёды гэта рабіў).
І калі зараз мяне і можна абвінаваціць дык ў няўважлівасьці.
А вось вы ПанЛісоўскі з-за сваёй 1. ганарлівасьці 2. не жаданьня слухаць 3. не жаданьня разумець апаненты 4. "дружбы з кім нада"
і зьяўляецеся, як мінімум саўдзельнікам маім па магчымаму праходу "шпротніка".
.
https://www.youtube.com/watch?v=oRTtv9NteD0
.
Таму і наперад напішу:
Можна і трэба, таму што я ня толькі ня супраць, а вельмі буду ўдзячны за такую дапамогу, падказваць хаця б праз кагосьці.
Няхай вашая "шасьцёрка" прыносіць нейкую карысьць.
Ўсім.
.
Зараз ў мяне актыўная місія "25 каментаў".
Таму ні ў якім разе не пішам каменты!!! 🙂
1. гопнікам -- таму што не чытаю (няма патрэбы губляць час, каб чытаць вашае "бамбанула", лол і іншае сьмецьце 🙂 )
2. падтрымліваючым -- таму ня трэба 🙂
3. ПануЛісоўскаму альбо прадстаўнікам -- таму каментаў не чытаю -- пішыце асабіста.