Беларускі часопіс №2 - 07.12

Day 1,113, 08:05 Published in Belarus Belarus by Maxim132

Ад рэдактара
Вітаю ўсіх, хто зараз чытае гэтыя радкі. Зноў прайшоў тыдзень, і у нас скапілася трошкі тэм, на якія можна паразмаўляць, і першая з іх – выбары прэзідента. Усё гэта ніжэй.
Акрамя таго, на мінулы нумар нехта Dr.Watson адпісаўся, што трымаць рэдакцыю – справа марная і безнадзейная. Было б цікава паслухаць пра гістарычны вопыт, бо маё ўяўленне такое: добрую газету павінен пісаць не адзін чалавек. А за добрую працу трэба плаціь хоць нейкія грошы, і таму газета можа надаць не толькі вядомасць, але і прырабатак.
*Вядомасць… Самаму б яе набыць 🙂
Пачаліся маразы, і газета абзавялася шапкай. Цудадзейны Paint 🙂 Калісьці я бачыў аб’яву, што нехта робіць добрыя шыльдачкі. Калі ласка, адгукніцеся)

Агляд навінаў
Як я ўжо казаў вышэй, галоўная падзея мінулага тыдню – выбары прэзідэнта еБеларусі. Балатаваліся на гэты пост два кандыдаты – прапольскі xenophob і кандыдат ад аб’яднаных беларускіх сіл – xoni. Пабеда была за намі.
Шматлікія аўтары называюць адрыў у два дзесяткі галасоў – вялікай розніцай. На мой погляд, у час, калі кандыдаты утрымлівалі кожны каля паловы галасоў, элэктарат высраў нямала цаглін, бо ўпэўненасці ў выніках не было. Але ж дзякуй ебеларусам, дзякуй украінскаму АТО атраду, дзякуй самому xoni (и віншаванні таксама). Мы атрымалі сапраўдную незалежнасць.
Таксама звяртаю Вашу ўвагу на варушэнні нашай Нацыянальнай партыі. Ужо рыхтуецца да будучых партвыбараў Eugen Chen, які абяцае распрацаваць новую праграму і ідЫялагічнуюаснову Акрамя таго, ствараецца рада партыі. Спадзяюся, што нацыяналісты знойдуць сабе новых аднадумцаў, партыя забяспечыць сабе палітычную вагу, якую яна зараз, на жаль, амаль не мае, а прэзідэнт партыі будзе пісаць без памылак. І, увогуле, што ўсё будзе добра. 🙂

Беларусізацыя
У 20-я гады савецкая ўлада праводзіла на тэрыторыі Беларусі палітыку беларусізацыі. Я не буду тут пра яе шмат распавядаць (каму цікава - пстрыкай ) праводзіліся тады, можна правесці і зараз. Напрыклад:
1) Беларуская мова ў дзяржаўных установах. Тут усё проста – навіны міністэрстваў на мове.
2) Прадвіжэнне на кіруючыя пасты беларсаў. Так, кангрэсмэны.
3) Беларуская мова ў РККА. У нас есць свая армія, і загады ад мінабароны маглі б пісацца на беларускай мове (а не толькі шапка).
І іншае.
Зразумела, што зараз такую палітыку ніхто праводзіць не будзе..) У нашай краіне нават тры афіцыйныя мовы, не кажучы пра натоўп палякаў, які таксама на чымсці размаўляе. Але гэта – не толькі чарговыя мары, а яшчэ і ежа для розуму. Чаму не?..

Дзякуй, што чытаеце!