Самы СГС Гулец

Day 2,888, 03:50 Published in Belarus Japan by belsniper



Ласкава вітаем вас на старонках Летапісца!

У РЖ нядаўна прайшлі цырымоніі ўручэньня Нобелеўскай Прэміі за розныя заслугі перад Сьветам. Гэтыя падзеі натхнілі нас заснаваць сваю цырымонію ўручэньня ўзнагароды самаму сельскагасударсцьценнаму гульцу.

Ітак…

Самым сельскагасударсцьвенным гульцом абвяшчаецца… ValdemarButor

Трымай кубак, Valdemar 🙂 Мы цябе ВІНШУЕМ! 🙂

«Самы Сельскагасударсцьвенны Гулец»

Ну а зараз пагутарым з нашым шчасьлівым уладальнікам Кубка.

Музыкальная паўза

belsniper: Ці праўда, што ты ў гульні ад самага пачатку даданьня еБеларусі на рэпабліўскую мапу?

ValdemarButor: Неа. Беларусь дадалі каля 7-га кастрычніка 2010 разам з пяццю іншымі краінамі, я ўпершыню ўвайшоу 23 чэрвеня 2011, і ўсё завярце...

belsniper: Можа заснаваць еДзень Незалежнасьці?))

ValdemarButor: Ня памятаю каб х-н выказваўся за дні незалежнасці, еднасці ды дажынкі з зажынкамі. Ды й невядома, ці святкаваць раз на год, ці кожны месяц сёмага. А яшчэ ёсць даты вызвалення ад розных працяглых выпілаў, н ТО дый інш. Я і пацаны ў чатах святкуем колькі ўласных святаў, напр. Дзень Федэрацыі, Дзень Выпіла, але шырокім масам яны наўрад ці будуць зразумелыя. Але мы падумаем над святам кшталту “Дзень Гасударсцтвеннай Сельскахазяйсцтвеннасци”



belsniper: Да ты проста хадзячая легенда 🙂 Распавядзі нам, калі ласка, як цябе клічуць у РЖ, у якім горадзе жывеш, чым займаесьця ў свабодны ад гульні час?

ValdemarButor: Усё насамрэч празаічна - па пашпарце я Уладзімір Бутар, жыву у Мінску (не панаехаў) у вольны ад гульні час працую, гамаю і думаю. Згодна ўзроўню гульні, часу ў мяне павінна быць шмат, дарэчы.

belsniper: а аб чым ты думаешь, калі не сакрэт? Прадумваеш шматхадовачкі? 🙂

ValdemarButor: Аб тым жа, а б чым і ўсе беларусы. Як прыдбаць дызялёк, дзе ўзяць даляраў і “калі гэта ўжо ўсё скончыцца”. Ну а таксама аб цалкам тэхнічных рэчах, ці наогул забаўляю сябе ўспамінамі. Гульня сярод названага трапляецца рэдка.

belsniper: ты вельмі доўгі тэрмін гуляеш. А ці быў у цябе момант апатыі да еРэпы і як ты перамог гэты стан?

ValdemarButor: Вось сёння, ўчора, пазаўчора і ўвесь наступны час. І яшчэ год да таго. Карацей, я не зусім добра разумею што тут раблю. Але мне даспадобы.

belsniper: а ці ёсьць нейкія сакрэты, якімі ты мог бы падзяліцца з чытачамі каб спрасьціць жыцьцё гульцам? Напрыклад некаторыя гульцы карыстаюцца адмысловымі скрыптамі, каб атрымаць медаль “Медыя Магнат” па хуткаму 🙂

ValdemarButor: Калі казаць пра сакрэты вось каб “сакрэты”, то фактычна, я ўтрымліваю частку дзяржаўных сакрэтаў і дагэтуль. Сярод іх ёсць такія, што згубілі рэлевантнасць, і такія, што зараз сакрэт, але ўсе ведаюць. Але ж сакрэт гульні ў тым, што няма нічога сакрэтнага. Ўсё таемнае калісці перастае ім быць. Калі ж гаворка пра, эааам, “tips” - тут я не памагаты - мая прысутнасць непасрэдна ў прыладзе гульні абмежавана выкананнем пары загадаў. (У маім жа атрадзе, лол)

belsniper: а што цябе прывабіла застацца тут і гуляць?

ValdemarButor: Спачатку мяне прывабіла застацца тое, что ў гульні, у якой прайшоу спам пра ерэпаблік, я літаральна некалькі хвілін да таго страціў практычна ўвесь Флот, што ствараўся некалькі тыдняў. Гульня мяне прывабіла тым, што навокал было некалькі таленавітых людзей. Але гэта было даўно і зараз я разглядаю гульню наадварот - як надбудоўку над чатамі, у якіх мяне можна адшукаць практычна 24 гадзіны запар. З тае самае прычыны я практычна не карыстаюся мабільнікам - кожны, хто мяне добра ведае, мусіць добра ведаць як мяне знайсці.

belsniper: а чым ты займаесься сярод добрых гульцоў?

ValdemarButor: Евангелізмам крэпкай гасударсцтвеннай сельскахазяйсцтвеннасці, перакладамі на ангельскую, адміністрырую нашу аўтаматызацыю - артыкулы, раздачы, статыстыку. Часам раблю кансультацыі на тэму хто ёсць хто і гісторыі краіны.



belsniper: у гульню шмат людзей прыходзіла, шмат сыходзіла, а ёсьць тыя хто ўвайшоў, на тваю думку, у гісторыю еБеларусі? Скажам так: каго б ты павесіў на “Дошку Гонара”, а каго проста павесіў бы?

ValdemarButor: Па першае, дошкі гонара - атрыбут савецкі, таму павесіў бы ўсіх бальшавікоў і ты хто лічыць, што прыслужваць ім - нармальна. Для гэтае мэты можно было б скарыстацца і, напрыклад, вербамі. Сапраўды размясціць можна было б шмат людзей, але я нечакана выбяру аднаго - Аляксея Волка, які некалькі год таму, некалькі месяцаў запар займаўся тым, чым зараз і я - сачыў за тым, каб у краіне заўсёды былі грошы.

belsniper: чаму ты так любіш коцікаў? ))

ValdemarButor: Бо кацяткі Ў!



belsniper: цікава тваё меркаваньне наконт разьвіцьця еБеларусі - мы ідзем па правільнаму шляху ці ў цябе ёсьць нейкія заўвагі, прапановы?

ValdemarButor: Я больш схільны да меркавання, што правільным. Па меншае меры, стан Беларусі адзін-у-адзін адпавядае стану ерэпабліка і яго ўзроўню гульні, ці, улічваючы апошні прагрэс, нават перавышае яго. Раней гэта была гульня пра вайну і хітрапланы. Зараз гэта гульня пра грошы і soft politics. На жаль, на сёння я ўжо выказаў хлопцам усе прапановы, мабыць што з’явіцца заўтра.

belsniper: я заўважыў, што ёсьць гульцы які называюць сябе так званай “апазыцыяй”. Ты згодзен, што яны апазыцыянэры і ўвогуле, якой ты бачыш еАпазыцыю?

ValdemarButor: На гэты конт за гады было выпрацавана некалькі тэорый. Асноўная з іх абапіраецца на тое, што людзі гуртуюцца згодна з інтэллектуальным узроўнем. Патэрн гэты настолькі відавочны, што і нельга казаць што ён супадзенне. Пры гэтым, усім маргінальным апазіцыям розных гадоў асаблівы ўсяго некалькі агульнасцяў:

• няздольнасць выдумаць штосьці сваё
• вельмі прымітыўная хлусня, што разбіваецца на раз
• нізкая якасць сябраў руху
• і, што найбольш цікава, практычна адны і тыя ж назвы па ўсім ерэпабліку. Я адразу узгадваю “тампліераў”, якія існавалі ў некалькіх краінах незалежна, і ўсюды лічыліся крыху звар’яцелымі ўпоркамі.

belsniper: раз ужо загаварылі, а ці патрэбна “апазыцыя” у еБеларусі?

ValdemarButor: Ведаеш, калі мы гуляем у навязаную стваральнікамі гульні дыктатуру (амаль усе краіны ў яе гуляюць, чаго казаць), то як сапраўднай годнай дыктатуры нам непатрэбна апазіцыя. Але ж купка маргіналаў, з якіх можна ў прафілактычна-забаўляльных мэтах кпіць не перашкодзіць. Гэта я лічу парадоксам дыктатуры - калі зацікаўленасць улад у тым, каб разумныя людзі знаходзіліся побач з урадам выконваецца, і наадварот, зацікаўленасць у маргінальнасці апазіцыі - таксама. Пры дэмакратыі такое літаральна немагчыма. І ведаеш, так, мне сорамна за відавочныя паралелі з рэальнасцю.

belsniper: ці згодзен ты з тым, што ў еБеларусі “болото”?

ValdemarButor: Для мяне Беларусь - гэта два з паловай чаты, тры спасылкі (адна з іх знешняя), дзве оргі і некалькі чалавек. І, ведаеш, не магу сказаць, каб мне было нявесела. Але мабыць некаторым падабаецца балота, каб толькі яно кіравалася імі. Бо з якой нагоды паўтараць пра яго месяцамі?

belsniper: маё любімае пытаньне - ці адбывалася ў цябе што-небудзь сьмешнае, што так ці інакш зьвязана з гульнёй?)

ValdemarButor: Мабыць, калі пасядзець і падумаць, можна было б узгадаць некалькі дзясяткаў смешных падзеяў. Я падзяляю іх на наступныя тыпы:

• падзеі што адбыліся са мною, і такія нясмешныя, што нават смешна
• падзеі, калі астатнім так нясмешна, што я аж рагачу
• проста смешныя падзеі, што вынікаюць са зносінаў з людзьмі
• рагатулькі з важных логаў ці падзей.

belsniper: як ты лічыш, а ці ёсьць у жыцьця сэнс і калі так, то ў чым ён складаецца?

ValdemarButor: Жыццё - гэта наогул ілюзія. “Сэнс жыцця” фактычна з’яўляецца мэтай біялагічнага віду - працягваць сваё стабільнае існаванне. Але гэта сістэма не ідэальна ўладкаваная, таму, мабыць, застаецца прастора для злому сістэмы, падпарадкавання, пераўладкавання. І я лічу што менавіта ў балансе гэтых двух напрамкаў, відавочна, і складаецца жыццё. І зноў я не сказаў нічога новага. Гэта гучыць быццам банальшчына ад студэнта-першагодкі тэх. ВНУ на экзамене па філасофіі.



belsniper: дзякуй табе вялікі за цікавую і інфарматыўную размову!) Зычу табе бястомнай гульні ў еРэпу, а ў РЖ бясконцай удачы!)

ValdemarButor: Ну.